З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы
Начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны УС РФ, генерал-лейтэнант Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам сёння ў Маскве. Канал «ВЧК-ОГПУ» дае падрабязнасці і пра асобу генерала, і пра само здарэнне.
На Разанскім праспекце ў Маскве Кірылаў пражываў з жонкай. Па інфармацыі канала, двое яго сыноў навучаюцца ў Кастраме, дзе ў свой час іх бацька ўзначальваў профільную Акадэмію радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.
Жонка Кірылава ўжо дала першыя паказанні. Паводле інфармацыі канала «ВЧК-ОГПУ», жанчына расказала, што прасіла мужа забяспечыць сябе аховай у сувязі з вайной і «актыўнай пазіцыяй генерала ў СМІ».
Аднак муж «толькі адмахнуўся» ад яе, маўляў, усюды яго суправаджаюць двое: ад'ютант Ілля Палікарпаў і кіроўца Андрэй Галянішчаў. Абодва прыехалі сустракаць Ігара Кірылава 17 снежня раніцай.
Андрэй Галянішчаў, паводле «ВЧК-ОГПУ» ў момант выбуху знаходзіўся ў машыне каля пад'езда. Ён нібыта скардзіўся на тое, што спаў усяго толькі 3 гадзіны.

«Такі кароткі прамежак паміж зменамі ўтварыўся праз тое, што напярэдадні ўвечары генерал позна скончыў працу, службовая «Камры» пад кіраваннем Андрэя даставіла яго дадому пасля 21:00. Следам кіроўца адвёз дадому Іллю Палікарпава, завёз аўтамабіль на ведамасную аўтабазу і ўжо на сваёй машыне паехаў дадому. Той жа шлях, але ў зваротным парадку, яму давялося паўтарыць сёння раніцай», — піша тэлеграм-канал.
Андрэй Галянішчаў быў замацаваны за генералам як асабісты кіроўца і вазіў Кірылава з вясны гэтага года, дадае «ВЧК-ОГПУ».
Па словах кіроўцы, за ўвесь гэты час іх маршрут ні разу не змяніўся.
«З аповеду Андрэя вынікае, што ён заехаў у двор у 06:05. «Хваста» за машынай не было, якіх-небудзь перашкод у электроніцы таксама. Калі пачуўся выбух, спрацавалі падушкі бяспекі, і ён быў у шоку. Яшчэ знаходзячыся ў салоне, ён патэлефанаваў у 112 і дзяжурнаму ў аўтакалону. Ні генерал, ні ад'ютант не падавалі прыкмет жыцця. Самакат быў адкінуты выбухной хваляй, над ім не было ні дыму, ні агню. Першай уніз выбегла жонка Ігара Кірылава, яна таксама знаходзілася ў шокавым стане», — піша тэлеграм-канал.
Паводле «ВЧК-ОГПУ», Андрэй Галянішчаў не звярнуў увагі на незнаёмца, які некаторы час да выхаду генерала курыў ля пад'езда. А таксама не бачыў заведзеную машыну, якая стаяла непадалёк, якую таксама пакуль не знайшлі.
Ігар Кірылаў і яго памочнік былі забіты выбухам сёння ў Маскве. Выбух раздаўся, калі мужчыны выходзілі з пад'езда. Імаверна, выбухоўка была ў самакаце, які стаяў каля дома.
Украінскі бок афіцыйна не каментаваў гэта, але шмат якія СМІ апублікавалі аднолькавыя паведамленні са спасылкай на крыніцы, што за нападам на расійскага генерала стаіць СБУ.
Кірылаў там названы «цалкам законнай цэллю». «Кірылаў — вайсковы злачынец і абсалютна законная цэль, паколькі ён загадаў ужыць забароненую хімічную зброю супраць украінскіх вайскоўцаў. Такі ганебны канец чакае ўсіх, хто забівае ўкраінцаў. Адплата за ваенныя злачынствы непазбежна», — падкрэслілі крыніцы ў СБУ.
СБУ ўчора апублікавала ў тэлеграм-канале падазрэнне Ігару Кірылаву. Сцвярджаецца, што ён адказны за прымяненне хімзброі супраць УСУ на ўсходнім і паўднёвым франтах Украіны.
Кірылаў вядомы тым, што абвінавачваў ЗША ў стварэнні баявых камароў для Украіны: ён распавядаў аб біялабараторыях ва Украіне, створаных ЗША, якія вывучалі вірусы, здольныя перадавацца праз камароў. Таксама ён казаў аб планах ЗША дастаўляць камароў з дапамогай беспілотнікаў, каб заражаць вайскоўцаў праціўніка. Ён жа тлумачыў рост захворвання птушыным грыпам у Расіі міграцыяй заражаных птушак з Украіны.
Сёння ў Кірылава павінен быў быць чарговы брыфінг Мінабароны, піша канал 112.
Каментары
- Га-га-га!
- Есть хотите?
- Да-да-да!
- Генерала?
- Генерала,
чтобы рашка проиграла!
Всех съедим до одного,
кто пошёл на "СВО"!