Навука і тэхналогіі1717

У свеце нарадзілася першае дзіця, зачатае дзякуючы новай тэхналогіі апладнення

Новая тэхналогія, якую спецыялісты называюць рэвалюцыйнай, больш эфектыўная, бяспечная і даступная за ЭКА.

Fertilo procedure
Першае дзіця, якое нарадзілася дзякуючы тэхналогіі Fertilo. Фота: gametogen.com

Як піша New Atlas, у Перу нарадзілася першае дзіця, якое было зачатае з дапамогай інавацыйнай тэхналогіі Fertilo, заснаванай на выкарыстанні ствалавых клетак. Распрацоўшчыкам з'яўляецца біятэхналагічная кампанія Gameto.

Як вядома, методыка ЭКА ўключае стымуляцыю яечнікаў гарманальнымі ін'екцыямі для атрымання некалькіх яйцаклетак, якія затым вымаюць і апладняюць у лабараторыі. Пасля пяці дзён развіцця эмбрыён пераносяць у матку ў спадзяванні на тое, што цяжарнасць наступіць. Поўны цыкл займае каля двух-трох тыдняў і можа ўключаць да 90 ін'екцый за адзін курс.

Методыка Fertilo адрозніваецца ад традыцыйнага ЭКА тым, што замест гарманальнай стымуляцыі яечнікаў для атрымання спелых яйцаклетак выкарыстоўваецца працэс вырошчвання няспелай яйцаклеткі ў асяроддзі з асобым тыпам падтрымлівальных клетак, якія дапамагаюць ёй даспяваць, імітуючы натуральны працэс у арганізме.

Гэтыя падтрымлівальныя клеткі яечнікаў (OSCs) ствараюцца з індукаваных плюрыпатэнтных ствалавых клетак (iPSCs) і адыгрываюць ролю асяроддзя, якое забяспечвае яйцаклетцы патрэбныя ўмовы для развіцця.

У 2023 годзе былі праведзены адпаведныя даследаванні, якія выявілі, што гэтая тэхналогія значна палепшыла паспяванне яйцаклеткі і фарміраванне эмбрыёна.

Самі ж аўтары кажуць, што яна зніжае неабходнасць у гарманальных ін'екцыях на 80%, памяншае рызыкі, звязаныя з гіперстымуляцыяй яечнікаў, палягчае пабочныя эфекты і скарачае працягласць лячэння з 2-3 тыдняў да трох дзён.

Як адзначаюць спецыялісты, Fertilo адкрывае новыя магчымасці для больш шырокага кола пацыентак, якія не могуць пераносіць ці не хочуць праходзіць цяжкую працэдуру традыцыйнага ЭКА, робячы працэдуру менш цяжкай і больш даступнай.

Методыка ўжо атрымала адабрэнне ў Аўстраліі, Японіі, Аргенціне, Парагваі, Мексіцы і Перу. Gameto актыўна рыхтуецца да клінічных выпрабаванняў у ЗША, што адкрывае новы раздзел у выкарыстанні тэхналогіі iPSC у рэпрадуктыўнай медыцыне.

Fertilo абяцае стаць рэвалюцыйным рашэннем для многіх жанчын, прапаноўваючы даступны, бяспечны і эфектыўны спосаб пераадолення праблем з фертыльнасцю.

Каментары17

  • Доктар Шланг
    21.12.2024
    Калі прырода не дазваляе мець дзяцей, то ўсе фокусы з гарманальнымі прэпаратамі - гэта ад д'ябла. Сачыце за здароўем, жывіце нармальным сексуальным жыццём - і будзе вам шчасце.
  • Юля "из пробирки" Капустина
    21.12.2024
    ен не первы, я ведаю хто бый яшчэ первей
  • Андрусь
    21.12.2024
    Самі ж у тэксце пішаце "апладняюць". Навошта тады ў загалоўку замест "апладнення" гэтае расійскае "апладаТВАРЭННЕ"?

Цяпер чытаюць

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Усе навіны →
Усе навіны

Залужны: Украіна ніколі не будзе ў НАТА13

Апублікаваныя першыя за некалькі гадоў здымкі Аун Сан Су Чжы

Эквадор паспрабаваў выкарыстаць мадэль Сальвадора ў барацьбе з бандамі. Аднак яна не спрацавала4

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць33

У заапарку ў Токіа тры львіцы загінулі ад цеплавога ўдару

Караеў ужо набраў на Гродзеншчыне першы ўзвод нядбайных аграрыяў23

Развітанне з Маяй Кляшторнай пройдзе заўтра3

Расійскі дрон знішчыў драўляную казацкую царкву XVIII стагоддзя на Херсоншчыне1

У Манголіі ўвялі продаж паліва па цотных і няцотных нумарах аўтамабіляў. Краіне адгукаецца залежнасць ад Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Будучы крэдыт пад 1% на новабудоўлі абрастае падрабязнасцямі. Як зменіцца рынак нерухомасці?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць