Культура7171

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ

Дыскусія вакол удзелу беларусаў у берлінскім кніжным кірмашы «Бебельплац» атрымала новы віток.

Пасля рэзкіх выказванняў пісьменніка Колі Сулімы пра «каланіяльную традыцыю» слова ўзяла аўтарка кнігі «Насі з сабой», журналістка і былая медыяменеджарка Наста Рагатко. Яна заклікала беларусаў не «забівацца ў кут», а захопліваць міжнародную прастору, піша Reform.news.

Прэзентацыя кнігі Насты Рагатко «Насі з сабой» акурат мусіць адбыцца на Берлінскім кірмашы рускамоўнай кнігі — вакол удзелу ў ім беларускіх аўтараў і разгарэліся спрэчкі.

Пісьменніца так адказала на крытыку. На яе думку, беларуская супольнасць занадта шмат часу выдаткоўвае на рэфлексіі пра суседнюю краіну, замест таго каб будаваць сваё.

«Праблема ў тым, што пакуль вы змагаецеся супраць нечага чужога ўплыву, а не павялічваеце свой уласны, вы і знаходзіцеся ў цені гэтага кагосьці… Каб перайсці на якасна новы ўзровень, вам трэба перастаць жыць у пастаянным страху, што вас зжарэ Расія», — заяўляе Наста.

«Мы вельмі дрэнна экспартуем самі сябе»

Асноўны пасыл Рагаткі — дэфіцыт суб’ектнасці. Яна лічыць, што Беларусь для свету застаецца «нямым» рэгіёнам, пра які гавораць альбо ў кантэксце вайны ва Украіне, альбо ў кантэксце Расіі ці Кітая. Як чалавек з вялікім досведам у медыя і палітычным піяры, яна ўпэўнена: наш голас павінен гучаць паўсюль.

«Пакуль вы не распавядаеце сваю гісторыю, за вас гэта робіць нехта іншы. І вам не спадабаецца гэтая гісторыя. На мой погляд, беларусы павінны крычаць пра сябе, прысутнічаць на ўсіх фестывалях, выставах, канферэнцыях — на чым заўгодна».

Для Насты Рагаткі дэкаланізацыя — гэта не ігнараванне рускамоўных пляцовак, а фізічная прысутнасць на іх са сваімі сэнсамі. Яна падкрэсліла, што хоць яе кніга пакуль існуе на рускай мове, ужо рыхтуецца беларуская версія і пераклады на іншыя замежныя мовы.

«Дэкаланізацыя — гэта не забіцца ў кут і тузаць вокам кожны раз, калі нехта кажа, што Мінск чысты. Дэкаланізацыя — гэта прыйсці, заняць сваё месца і прывучыць іншых, што ты ўжо нікуды не сыдзеш», — рэзюмуе яна.

Крытыка ў бок беларускіх удзельнікаў кірмаша рускамоўнай кнігі «Бебельплац», які распачынаецца ў траўні, пачалася з рэзкага допісу пісьменніка Колі Сулімы. Ён назваў берлінскі кірмаш «сметнікам» і «расійскім фэстам», дзе беларускія аўтары вымушаны суседнічаць з дзеячамі расійскай ліберальнай эміграцыі. Суліма лічыць, што «свабодная руская культура» ў эміграцыі па-ранейшаму застаецца каланіяльнай у адносінах да беларусаў і ўкраінцаў.

Каментары71

  • Mp
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Вашая дарагая
    24.04.2026
    Я ўдзячная і вітаю гэты мужны ўчынак Насты Рагаткі па працы з нашымі расейскімі партнэрамі. Вельмі добра, што ўсе заробленыя грошы ад гэтай ініцыятывы па чарговым бескампрамісным ціску на рэжым пойдуць ахвярам выбітнага праэкта Гаюн, які наш герой Антон Матолька на валанцёрскіх пачатках зрабіў дзеля нашай агульнай перамогі і які мярзотна ўскрыў шклоўскі галаватрас. Падтрымаем нашых лідараў данатам!
  • .
    24.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць