Свет

Беларусь працягвае пастаўкі зброі ў Лівію

Дзіўныя палёты з Беларусі заўважыла выданне, якое аналізуе паветраны трафік.

Самалёт з рэгістрацыйным нумарам EW-450TR. Фота: Jeroen Stroes Aviation Photography / Wikimedia Commons

Самалёт Іл-62 беларускай авіякампаніі Rada Airlines вылятаў з тэрыторыі «былой авіябазы ў Беларусі» ў напрамку Бенгазі, перадае выданне Reform.news.

Ён быў пераабсталяваны з пасажырскага ў грузавы. Паводле інфармацыі выдання Aeroin, паветраны борт, верагодна, перавозіў зброю ў Лівію/

Паводле звестак выдання, з Беларусі была праведзена «серыя» такіх палётаў.

«Серыя палётаў звязана з візітам Садама Хафтара, аднаго з сыноў Халіфы Хафтара, у Беларусь, які адбыўся 11 кастрычніка 2024 года. Садам быў у суправаджэнні брыгаднага генерала Мухамада Аль-Манфура Аль-Аміна, камандуючага Авіяцыйнай акадэміяй на ўсходзе Лівіі», — піша выданне.

Паведамляецца, што першыя рэйсы з Беларусі ў Лівію адбыліся ў лістападзе.

«Самалёт з рэгістрацыйным нумарам EW-450TR праляцеў нетыповым маршрутам, абмінаючы паветраную прастору Турцыі і пралятаючы праз такія краіны, як Іран, Ірак і Сірыя, перш чым дасягнуць Лівіі. На наступны дзень самалёт вярнуўся на базу, гэтым разам па найбольш кароткім маршруце, які ўключаў пралёт над Турцыяй», — паведамляецца ў публікацыі.

Абход Турцыі рэйсам, які адбыўся 12 лістапада, выданне звязвае з тым, што «Турцыя падтрымлівае ўрад, размешчаны ў Трыпалі, і, хутчэй за ўсё, не дапусціць праходжання зброі праз сваю тэрыторыю».

Пазней самалёт зноў вылецеў з Оршы ў Бенгазі, «прытрымліваючыся стратэгіі абыходу паветранай прасторы Турцыі».

«У наступныя дні было праведзена яшчэ больш палётаў, у тым ліку вяртанне ў Мінск, заўсёды з ухіленнем ад маршрутаў, якія маглі прыцягнуць увагу ўлад, якія выступаюць супраць перавозкі зброі. Гэтыя аперацыі падкрэсліваюць складаную дынаміку ваеннай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі ў лівійскім канфлікце, адначасова выкарыстоўваючы прабелы ў міжнародных правілах і кідаючы выклік высілкам па стрымліванні праз санкцыі», — адзначае выданне.

Нагадаем, Садам Хафтар, сын галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй (ЛНА) Халіфы Хафтара, у кастрычніку наведаў Беларусь, каб заключыць пагадненне аб падрыхтоўцы ваенных лётчыкаў для Лівійскай нацыянальнай арміі, якой камандуе ягоны бацька. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць