Вайна11

ГУР паведаміла пра падрыў расійскага вайскоўца, датычнага да ракетных удараў па Украіне

Вайсковец трапіў у эпіцэнтр выбуху, які адбыўся ў ягонай часці, і цяпер знаходзіцца пры смерці. Паводле звестак ГУР, ён датычны ў тым ліку да ракетнага ўдару па краме і кафэ ў вёсцы Гроза Харкаўскай вобласці, дзе падчас памінак 5 кастрычніка 2023 года загінула больш як паўсотня мірных жыхароў.

Канстанцін Уладзіміравіч Нагайка. Фота: ГУР

Пра замах на расійскага вайскоўца Канстанціна Нагайку Галоўнае ўпраўленне разведкі (ГУР) Украіны паведаміла сёння ў сваім тэлеграм-канале.

«3 студзеня 2025 года ў населеным пункце Шуя Іванаўскай вобласці на тэрыторыі Расіі адбыўся выбух, у эпіцэнтры якога апынуўся камандзір батарэі дывізіёна 112-й ракетнай брыгады 1-й танкавай арміі Заходняй ваеннай акругі Узброеных сіл РФ (в/ч 03333) капітан Канстанцін Уладзіміравіч Нагайка. Ён знаходзіўся на дзяжурстве ў сваёй ваеннай часці і цяпер знаходзіцца пры смерці. У Нагайкі шматлікія аскепкавыя пашкоджанні фактычна ўсіх органаў, у тым ліку мозгу — яму зрабілі трэпанацыю чэрапа», — паведамілі ў ГУР.

Як сцвярджаецца, расійскі вайсковец «непасрэдна ўдзельнічаў у поўнамаштабнай вайне супраць Украіны» і быў «датычны да ўдараў балістычнымі ракетамі «Іскандэр» па грамадзянскіх і ваенных аб’ектах у Сумскай і Харкаўскай абласцях».

Паводле звестак ГУР, «шанцаў на выжыванне ў 29-гадовага расійскага забойцы Нагайкі практычна няма. Яго стан крытычны».

Ракетны абстрэл вёскі Гроза Купянскага раёна Харкаўскай вобласці адбыўся 5 кастрычніка 2023 года. Ракета трапіла ў кафэ, дзе ў гэты час праходзілі памінкі. Як паведамлялася, тады загінулі 53 мірныя жыхары, сярод іх — шасцігадовае дзіця. Як высветлілася пазней, СБУ ўстанавіла асобы наводчыкаў. Імі аказаліся два мясцовыя жыхары — 30-гадовы Уладзімір Мамон і яго малодшы брат 23-гадовы Дзмітрый Мамон, якія падчас акупацыі рэгіёна перайшлі на бок Расіі.

Каментары1

  • Акупанты прэч!
    05.01.2025
    Нагайко атрымаў у нагайку. Фу! Брыдка ад аднаго толькі позірку на расейцаў

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць