Эканоміка2323

Вытворцы алкаголю панікуюць: моладзь да 25 гадоў амаль не п’е, прычым ва ўсіх краінах

Зумеры трацяць на алкаголь у 2—2,5 разы менш, чым старэйшыя пакаленні. Гэта ўплыў інтэрнэт-асветы і моды на здаровы лад жыцця.

Пакаленне зумераў, да якога адносяць людзей, якія нарадзіліся паміж 1997 і 2012 гадамі, зусім не цягнецца да алкаголю.

Так, адпаведна апытанню, праведзенаму сярод моладзі ў Германіі,

толькі кожны трэці (32%) ад 18 да 25 гадоў заявіў, што ўжывае алкаголь не радзей як адзін раз на тыдзень. Два дзесяцігоддзі таму, у 2004 годзе, такіх было амаль палова (44%). Сярод моладзі ад 12 да 17 гадоў адбылося зніжэнне больш чым у два разы — з 21% у 2004 да 9% у 2021-м.

Падобная тэндэнцыя назіраецца ў ЗША. Так аналіз, які правяло выданне Business Insider, паказаў, што выдаткі насельніцтва на алкагольныя напоі за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў скараціліся, асабліва сярод амерыканцаў маладзейшых за 25 гадоў. Толькі выдаткі на віно паказалі невялікі рост.

Статыстыка сведчыць, што ў 2023 годзе пакаленне зумераў выдаткавала на алкаголь 329 долараў за год, што амаль у два разы менш за людзей ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў (654 долары) і ў два з паловай разы менш за тых, каму цяпер 44-54 гады (817 долараў). Выдаткі маладых амерыканцаў да 25 гадоў на алкаголь прыкладна такія ж, як у тых, каму за 75 (363 долары).

Рэальныя сярэднія выдаткі на алкагольныя напоі жыхароў ЗША ў 2023 годзе. Чырвоным колерам пазначана спажыванне моладзі да 25 гадоў. Крыніца: Business Insider

Падобная тэндэнцыя назіраецца і ў Расіі. Так, па даных Вышэйшай школы эканомікі за 2024 год, амаль палова маладых людзей да 25 гадоў у краіне не ўжываюць алкаголю. У той час, як сярод людзей ва ўзросце 26-60 гадоў доля непітушчых складае толькі каля траціны. 

Як адзначаюць спецыялісты, моладзь аддае перавагу слабаалкагольным і безалкагольным напоям. За кошт гэтага сегмента пакупнікоў у свеце растуць продажы кактэйляў, лёгкіх вінаў, піва і сідру. Па даных аналітычнай кампаніі International Wine and Spirits Research (IWSR), цяпер рынак гатовых кактэйляў у бляшанках сярод усіх сегментаў алкаголю найбольш хутка расце.

Скарачэнне выдаткаў на алкаголь сярод моладзі адлюстроўвае змену звычак і прыярытэтаў пакалення Z у параўнанні з папярэднікамі. Многія маладыя людзі кажуць, што дбаюць аб сваім здароўі, калі тлумачаць, чаму яны не п'юць. Замест п'янак пакаленне Z больш займаецца спортам, больш вучыцца і перадусім больш часу камунікуе ў сацсетках — якія таксама сталі галоўнай крыніцай ведаў і мадэляў паводзін.

Як адзначаюць эксперты, зумеры сталі галоўнай пагрозай сусветнай вытворчасці алкаголю. Алкагольная індустрыя цяпер больш арыентуецца на старэйшыя пакаленні.

Каментары23

  • Проста лічбы
    06.01.2025
    329-817$ у год на алкаголь? Гэта ж 544-1352 літраў піва "Золотая кружка" ці аналагічнага, калі купляць у ПЭТ бутэльках (3.99 BYN/1.9літра). То бок, самыя "непітушчыя" маладзёны заліваюць паўтарачку беларускага піва кожны дзень :))) А старыя яшчэ больш.
  • Баярка
    06.01.2025
    У расеі спажываньне алкагалю фармальна нізкае сярод моладзі толькі таму, што расейская моладзь выбірае баярку, а баярка фармальна не алкагальны выраб, а лек.
  • Сум
    06.01.2025
    На мефедрон шмат ідзе.
    Вось на віно і не хапае.

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У Новай Баравой з’явіцца дом у стылі амерыканскіх коміксаў 1950‑х гадоў

Вадзім Кабанчук расказаў, што трэба рабіць, калі Расія ўцягне Беларусь у вайну27

Як працуе сістэма, з дапамогай якой ФСБ сочыць за расіянамі ў інтэрнэце. Падобным могуць карыстацца і беларускія сілавікі37

Хірург Любецкі аднаўляецца пасля зняволення: апублікаваў свае фоты з трэнажоркі2

Стала вядома, калі можна будзе паступаць у новую Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій4

Расія ўдарыла па заводзе Coca-Cola ў Кіеве1

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць