Свет44

Трамп не плануе пакідаць Кіеў без падтрымкі, бо баіцца новага Афганістана

У еўрапейскіх саюзнікаў Кіева з'явіўся асцярожны аптымізм з нагоды пазіцыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ва ўкраінскім пытанні. З'явілася надзея, што Трамп не стане прымушаць Украіну да нявыгадных перамоваў з Расіяй, піша агенцтва Bloomberg.

Дональд Трамп. Фота: Scott Olson/Getty Images

Суразмоўцы Bloomberg адзначаюць, што абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў зацікаўленасць у ажыццяўленні «здзелкі стагоддзя», калі гаворка ішла пра Украіну. Акрамя таго, ён крытыкуе паводзіны прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, хоць і імкнецца наладзіць з ім кантакт.

Мацней за ўсё, з іх слоў, на паплечнікаў Трампа паўплывалі два аргументы: пры хуткім укладанні ўгоды з саступкамі Уладзіміру Пуціну новы прэзідэнт ЗША рызыкуе апынуцца ў зневажальным становішчы, параўнальным з тым, у якім апынуўся Джо Байдэн у выніку паспешнага і дрэнна прадуманага вываду амерыканскіх войскаў з Афганістана. Калі дазволіць Пуціну атрымаць такую перамогу, гэта толькі заахвоціць Кітай паводзіць сябе больш агрэсіўна.

Пры гэтым, агаворваюцца крыніцы Bloomberg, яны не ведаюць, што будзе рабіць сам Трамп, які падчас свайго першага прэзідэнцтва ўжо дэманстраваў нежаданне прыслухоўвацца да дарадцаў і мяняў рашэнні ў апошнюю хвіліну. 

Са слоў суразмоўцаў Bloomberg, у Еўрасаюзе «пранікліся асцярожным аптымізмам» у сувязі з уражаннем, што абраны прэзідэнт ЗША не збіраецца «кідаць» Украіну. Са слоў чыноўнікаў, усе бакі прызнаюць, што мірнае пагадненне павінна ўключаць гарантыі бяспекі для Украіны.

Зрэшты, у саміх членаў каманды новага прэзідэнта няма нават прыкладнага плана ўрэгулявання канфлікту, які можна было б пачаць рэалізоўваць пасля яго інаўгурацыі 20 студзеня, кажуць еўрапейскія і ўкраінскія чыноўнікі.

Каментары4

  • Андрайх
    15.01.2025
    Традыцыйная журналісцкая пальба па вераб'ях, ніхто нічога дакладна не ведае, фантануюць усе магчымыя версіі ды гіпотэзы. Хутчэй бы прайшлі гэтыя два тыдні!
  • Раман
    15.01.2025
    Андрайх, ён папуліст. Чаго ад яго чакаць можна? Пустабрэх, які хоча ўлады, ці да чаго яны ўсе імкнуцца. Няўжо вы іх яшчэ на рэфлекторым узроўні не адчуваеце? У беларусаў, здаецца, на такіх рэакцыя павінна быць імгненная. Пустабрэх і папуліст. Не падабаюцца мне такія.
  • Жвір
    15.01.2025
    Раман, рацыя.

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць