Надвор'е

27 студзеня перакрыты тэмпературны рэкорд дня 42-гадовай даўніны

Пра перакрыццё 27 студзеня тэмпературнага рэкорда дня 42-гадовай даўніны сведчыць праведзены выданнем «Позірк» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета, піша «Люстэрка».

Да 15.50 у Маларыце паветра прагрэлася да 12,4 градуса вышэй за нуль, у Пінску — да 12,3°С, Драгічыне — да 12,2°С, Брэсце — да 12°С пры папярэднім гістарычным максімуме 10 градусаў (27 студзеня 1983 года ў Брэсце). Гэтыя даныя папярэднія, выніковыя з'явяцца ўвечары.

У Мінску таксама перапісаны лакальны максімум: паветра прагрэлася да 8,9 градуса пры ранейшым экстрэмуме 5,5°С (у 1983 годзе).

Напярэдадні, 26 студзеня, тэмпературныя рэкорды былі зарэгістраваныя ў Гомелі — 6,8 градуса (5,3°С у 2008 годзе), Віцебску — 5,2°С (4,7°С у 1990-м) і Брагіне — 7,7°С (6,5°С у 1990-м). У Полацку паўтораны экстрэмум 35-гадовай даўніны (6,1°С).

Цяплей за ўсё было ў Брэсце — 9,1°С. Рэкорд дня належыць таксама яму — 11,4°С у 1990 годзе).

25 студзеня абнавіўся максімум дня ў Мсціславе (1,7°C супраць 1,6°C у 2008 годзе), паўтораны ў Магілёве (3,9°C у 2002-м).

У найбліжэйшыя дні Белгідрамет прагназуе захаванне вельмі цёплага для сярэдзіны каляндарнай зімы надвор'я: 28 і 29 студзеня чакаецца да 12 градусаў вышэй за нуль, 30-га — да +9°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з супермаркетаў Мінска паставіў апарат для нарэзкі хлеба6

У Шчорсах зноў прадаюць «Мураванку Храптовічаў». Гэтым разам за 84 рублі5

Стылістка назвала топ-5 самых модных беларусак15

У Прыпяці злавілі гіганцкага сома-волата. Але праверыць гэта немагчыма

Трамп: У нас ёсць план, Зяленскаму ў пэўны момант давядзецца нешта прыняць13

Каманда маленькага карыбскага вострава Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі згуляе на чэмпіянаце свету па футболе. Што за востраў і як такое атрымалася?3

Навукоўцы выявілі, што ў ільвоў ёсць два тыпы рыку

У Вільні сабраўся Сход неабыякавых апанентаў Ціханоўскай. Прыйшла нават Карач — пагроза нацбяспецы Літвы43

Пуціну далажылі пра ўзяцце Купянска. Вось чаму гэта не так12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі25

Спявак Аляксей Хлястоў цяпер працуе ў таксі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць