Грамадства77

Блогерка Лера Яскевіч расказала, як выйсці замуж за мяжой, калі ў вас скончыўся беларускі пашпарт

На руках у беларускі быў толькі праязны дакумент.

Лера Яскевіч Лера Яскевич Lera Yaskevich
Лера Яскевіч разам з сваім мужам Паўлам у дзень шлюбу. Фота: grannypocket / Instagram

Беларуска Лера Яскевіч жыве ў Варшаве з 2022 года. Яна спявачка, музыкант і блогер. У адным са сваіх відэа дзяўчына падзялілася некаторымі падрабязнасцямі пра тое, як здолела выйсці замуж, маючы на руках толькі праязны дакумент.

Па словах Леры, прапанову выйсці замуж яе малады чалавек Паша зрабіў у сакавіку 2024 года. Пасля гэтага яны сталі высвятляць, як можна зарэгістраваць адносіны.

«З-за таго, што мы жывём у Польшчы і як бы не муж і жонка, а проста хлопец і дзяўчына, па дакументах гэта не вельмі камфортна. Канечне, было б лепш, калі б мы ўжо сталі адным цэлым. Калі што, не дай бог, станецца, вырашаць розныя пытанні будзе нашмат лягчэй, калі вы з'яўляецеся сям'ёй», — тлумачыць Лера адзін з матываў.

Па словах дзяўчыны, у яе маладога чалавека быў пашпарт і афіцыйная праца. У яе пашпарта няма, а толькі польскі дазвол на жыхарства і праязны дакумент. Маладыя людзі вывучылі ў інтэрнэце гісторыі іншых людзей, якія таксама змаглі зарэгістраваць адносіны з праязным дакументам.

Першым варыянтам была Данія. «У Даніі Паша знайшоў нейкага памочніка. Мы фатаграфавалі ўсе нашы дакументы, адсылалі. Нам вельмі доўга адказвалі, гэта ўсё вельмі-вельмі доўга цягнулася», — згадвае Лера.

Лера Яскевіч Лера Яскевич Lera Yaskevich
Лера Яскевіч разам з сваім мужам Паўлам у дзень шлюбу. Фота: grannypocket / Instagram

У нейкі момант адна з сябровак расказала гісторыю сваіх знаёмых, якія змаглі распісацца ў Грузіі. У гэтым ім дапамагла мясцовая жыхарка Ганна, якая аказвае пасрэдніцкія паслугі. Маладыя людзі звязаліся з ёй праз месенджар.

«Калі мы зразумелі, што Ганна — гэта тая жанчына, якой мы гатовы давяраць, купілі сабе білеты на самалёт», — расказвае дзяўчына і удакладняе, што квіткі яны набылі за тыдзень да роспісу. Разам з імі ў Тбілісі прыляцела некалькі іх сяброў.

У сталіцу Грузіі яны прыляцелі ранкам у нядзелю, а ў панядзелак, была рэгістрацыя шлюбу. Перад ёй яны першы раз сустрэліся з Ганнай.

«Нам трэба было падаць заяву на шлюб, праверыць усе дакументы і ўсякае такое, пасля чаго мы павінны былі нейкі час недзе патусавацца. Мы спланавалі на гэты час пайсці ў рэстаран і адзначыць усё. Пасля рэстарану мы вяртаемся зноў у гэтае месца для рэгістрацыі шлюбаў. Нас распісваюць, аддаюць нам нашыя дакументы», — дзеліцца Лера.

Пасля, як расказвае дзяўчына, іх пасярэдніца праставіла апастыль у дакументы і арганізавала іх пераклад. Усё было гатова ў чацвер. За ўсе паслугі, па словах Леры, яны заплацілі прыкладна 400-500 долараў. У Даніі, па яе словах, гэта ўсё б каштавала каля 1000 долараў.

Дзяўчына даводзіць, што кошт залежыць ад таго, колькі будзе сведак на рэгістрацыі, а таксама колькі апастыляў і як хутка хочацца іх атрымаць.

Каментары7

  • Вадзім
    30.01.2025
    Цікава, з польскім падарожным дакументам у грузію віза патрэбная? І якой авіякампаніяй ляцелі? У лаўкостараў вечна праблемы з падарожным дакументам
  • Уладзік
    30.01.2025
    Заграничный принц, зайздросціш?
  • Заграничный принц
    30.01.2025
    Уладзік, Спасибо за протесты. Не успеваю сообщения в Тиндере читать.

Цяпер чытаюць

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Я страціў 140 суседзяў». Рэпарцёры пабывалі ў зоне паводкі ў Непале

37 чалавек загінулі ў выніку ўдараў па Кіеўскай вобласці8

Падчас атакі на Растоўскую вобласць украінскія беспілотнікі ўпершыню нанеслі ўдары па складах DNS2

«Пачаў крычаць, кінуў мыліцы на зямлю». Пасадка ў таксі ў Мінску скончылася канфліктам2

Беларуска адправіла сына на летнія канікулы ў Чалябінск. А бабуля вырашыла не вяртаць дзіця23

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай21

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў43

«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць