Усяго патроху33

У Нідэрландах у гатэль прыйшоў цюлень і заснуў у нумары

У нідэрландскім горадзе Флісінген зоаабарончую службу выклікалі ў гатэль, у адзін з нумароў якога трапіў цюлень. Пра гэта паведамляе выданне NL Times.

Фота: Stichting Dierenwelzijn Zeeland

Жанчына, якая спынілася ў гатэлі ў Флісінгене, зняла так званы пляжны нумар — асобны пакой з выхадам на пляж, а ўвечары выйшла на шпацыр са сваім сабакам.

Калі яна вярнулася, то выявіла ў нумары нечаканага наведвальніка, пасля чаго пайшла ў суседні рэстаран і выклікала зоаабаронцаў.

Зоаабарончы фонд Зеландскай Фландрыі, які прыбыў па выкліку, быў здзіўлены, калі пачуў, што ў гасцінічным нумары выявілі цюленя.

«Гэта было дзіўнае відовішча: госці, якія стаялі звонку, трохі нерваваліся, а ўнутры спаў зусім расслаблены цюлень», — апісваюць сітуацыю там.

Фота: Stichting Dierenwelzijn Zeeland

Як тлумачаць зоаабаронцы, шэрыя цюлені могуць спаць у самых нечаканых месцах — нават пасярод дарогі.

Цюленя, які пасля таго, як яго пабудзілі, стаў даволі злосным, забралі з нумара ў спецыяльным кантэйнеры і адпусцілі яго ў бяспечным і ціхім месцы, гаворыцца ў матэрыяле.

Каментары3

  • іронія лёсу
    08.02.2025
    гэта Жэня Лукашын
  • Жвір
    08.02.2025
    Ай, казкі гэта. Цюлень у гатэль...прыйшоў, ага. Гэтыя ціктокеры на што толькі не здатныя... І гатэлю рэкляма.
  • асцярожна - злы цюлень
    08.02.2025
    як яго пабудзілі, стаў даволі злосным,
    ...
    дзверы зачыніў, але забыў павесіць таблічку "не турбаваць!"

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» праект блогера-канспіролага Віруса2

У Гродзенскім заапарку прачнуліся мядзведзі ВІДЭА1

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны9

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць13

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць