Здароўе1010

Сэкс а 6-й раніцы, а 16‑й — уколы

Навукоўцы распрацавалі дасканалы план на дзень.

Усяму свой час. Многія з нас калісьці чулі, што не варта купляць абутак раніцай і класціся спаць ў розны час. Даследчыкі сабралі такога кшталту меркаванні і стварылі ідэальны графік дня.

6 раніцы — найлепшы час для сэксу

Асабліва калі пара хоча зачаць дзіця. З пункту гледжання гармонаў гэта найлепшы час для сэксу. Узровень эстрагену і тэстастэрону ў гэты час самы высокі, тлумачаць псіхолагі.

7 раніцы — сняданак

Пасля васьмі гадзін сну запасы глюкозы заканчваюцца. Праз гэта наш мозг не функцыянуе належным чынам, тлумачыць доктар Эндру Мюрэй з факультэта фізіялогіі і развіцця ў Трыніці‑каледжы, Кембрыдж. Не варта пачынаць працу без снядання. Што паесці? Урсула Арэнс, дыетолаг з Брытанскага фонду харчавання, рэкамендуе шматкі з цэльнага зерня — пасля такога снядання вы доўгі час не адчуваеце голаду.

7.15. — прымі лекі

Калі вы прымаеце вітаміны ў таблетках, то яны падзейнічаюць лепш, калі прымаць іх у першай палове дня. Аднак большасць лекаў не варта прымаць на пусты страўнік.

7.30. — пачысці зубы

Найлепей пачакаць з чысткай зубоў паўгадзіны пасля ежы. Зубная эмаль успрымальная да пашкоджанняў пасля ежы і піцця, бо кіслоты, якія ўтрымліваюцца ў харчовых прадуктах, змякчаюць яе, тлумачыць прафесар Дэміян Уолмслі з Брытанскай стаматалагічнай асацыяцыі.

10 гадзінаў — час для складаных праблем

Пасля сняданку глюкоза дасягае мозгу. У гэты час лягчэй за ўсё канцэнтравацца, актывізуецца кароткачасовая памяць — так лічаць даследчыкі з Цэнтра па вывучэнні расстройстваў сну і бяссонніцы ў Нью‑Ёрку.

13.00 — абед

У гэты час стрававальная сістэма працуе лепш за ўсё. Дыетолаг Урсула Арэнс раіць з’есці бутэрброд з хлебам з непрасеянай мукі і тунцом, салату, потым якой‑небудзь садавіны.

15.00 — прагуляйся

Пасля абеду людзі адчуваюць сябе соннымі. Большая частка крыві ідзе да страўніка, таму мозг горш забяспечваецца крывёй. Доктар Пітэр Вэн, дырэктар Цэнтра па парушэннях сну ў Лондане, рэкамендуе не паддавацца жаданню падрамаць — гэта можа прывесці да трывожнага сну ноччу і нават да бяссонніцы. Лепш 20 хвілінаў пагуляць на сонцы, каб скура атрымлівала вітамін D.

16.00 — зрабі ўкол

У гэты час мы маем самы высокі ўзровень эндарфінаў, таму будзе лягчэй справіцца з непрыемнымі адчуваннямі.

17.30 — час для трэніроўкі

У гэты час тэмпература цела высокая, таму цягліцы найбольш моцныя і пругкія, кажа доктар Джэф Дэйвіс, спартыўны фізіёлаг.

18.30 — купі абутак

Ногі ацякаюць цягам дня, і памер павялічваецца. Таму абутак, набыты раніцай, можа быць замалым увечары. Калі вы плануеце купляць абутак, найлепшы час — бліжэй да вечара.

19.00 — келіх віна

Печань у гэты час працуе найлепш. Алкаголь хутка метабалізуецца. Але памятайце: больш чым адзін келіх уплывае на біялагічны рытм і можа прывесці да бяссонніцы.

19.30 — вячэра

Рэгулярнае харчаванне вельмі важнае. Паводле дадзеных даследчыкаў, нерэгулярнае харчаванне прыводзіць да павелічэння вагі. Калі вашае цела занадта доўга чакае новай порцыі ежы, запавольваецца абмен рэчываў. Эксперты раяць не есці за дзве гадзіны да сну. У адваротным выпадку занадта высокі ўзровень глюкозы ў крыві не дае спаць.

21.30 — падрыхтоўка да сну

Даросламу чалавеку патрабуецца ў сярэднім 7‑8 гадзін сну. Найлепш класціся і ўставаць заўсёды ў адзін час. Каб прывыкнуць да пастаяннага рэжыму, трэба каля 3 тыдняў, гэта варта таго, сцвярджае доктар Пітэр Вэн, дырэктар Цэнтра па парушэннях сну ў Лондане.

Паводле deser.pl, ілюстрацыя delfi.lt

Каментары10

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма6

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Восем анлайн-сэрвісаў для вывучэння беларускай мовы на прасунутым узроўні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба7

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць