Грамадства88

Смурод у сталіцы. Што ў Мінску сёння адбываецца з якасцю паветра?

Сёння з самай раніцы ў Мінску можна назіраць ледзь прыкметны смог, а ў сацсетках з'яўляюцца скаргі на забруджанасць паветра. «Дзіўны пах у цэнтры, аддалена пахне гарам, як быццам вогнішчы паляць», — паведаміла чытачка Onlíner. У чым прычына?

Праблему з паветрам заўважыла і аўтарка тэлеграм-канала «Літоўская пра жыллё»:

«Ва ўсім Мінску нядобра з якасцю паветра. Праблемы відавочныя раніцай. Метэаролагі тлумачаць усё складанымі тэрмінамі. Але па факце — пажары ў акрузе, паляць траву, не хапае ветру, каб усё выдзьмуць з горада. Так што сёння на пытанне, у якім мікрараёне паветра лепшае, адказу няма».

У доказ сказанаму яна прадэманстравала інфармацыю аб якасці паветра з рэсурсу accuweather.com:

Каментарый Белгідрамета

- Па дадзеных дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» 10 сакавіка 2025 года ў г. Мінску назіраецца падвышанае ўтрыманне ў паветры пылу. 

Згодна з вынікамі назіранняў на аўтаматычных пунктах маніторынгу атмасфернага паветра, перавышэнні ўстаноўленых гігіенічных нарматываў якасці паветра па цвёрдых часціцах, фракцыі памерам да 2,5 мкм (дробны пыл) рэгістраваліся тры дні запар: 7 і 8 сакавіка — у 1,3 раза, 9 сакавіка — у 1,4 раза.

Па іншых забруджвальных рэчывах перавышэнні гранічна дапушчальных канцэнтрацый не адзначаліся. 

З пачатку сакавіка ў Беларусі пераважаў антыцыкланічны характар ​​надвор'я, у сувязі з чым істотных ападкаў у Мінску не выпадала.

Сухое зацішнае надвор'е прывяло да павелічэння колькасці завіслых часціц у паветры.

Іх рассейванню перашкаджае наяўнасць тэмпературнай інверсіі, якая ўсталявалася ў прыземным пласце атмасферы.

Пры нармальных атмасферных умовах паветра каля паверхні зямлі цяплейшае, чым паветра вышэй. У выпадку інверсіі цёплае паветра, якое знаходзіцца над халодным, дзейнічае як вечка і спыняе атмасфернае змешванне.

Такім чынам адбываецца назапашванне забруджванняў у ніжніх пластах атмасферы.

Таксама варта ўлічыць, што Мінск, з'яўляючыся дастаткова буйным горадам, у сонечныя дні награваецца мацней, чым прыгарадныя раёны.

У выніку розніцы тэмператур ствараецца цыркуляцыя, якая садзейнічае паступленню ў горад паветра з ускраін, дзе размешчана шмат прамысловых раёнаў.

Варта адзначыць, што ў вясновы перыяд штогод назіраецца павелічэнне канцэнтрацый у паветры цвёрдых часціц (незалежна ад памеру фракцый) і часцей за ўсё фіксуецца большая колькасць перавышэнняў гігіенічных нарматываў.

Прычынамі росту канцэнтрацый у паветры цвёрдых часціц у гэты перыяд з'яўляюцца не толькі дэфіцыт ападкаў і пыл, узняты з участкаў глебы, а таксама антрапагенныя крыніцы выкідаў цвёрдых часціц (спальванне паліва мабільнымі і стацыянарнымі крыніцамі, індустрыяльныя працэсы, сціранне дарожнага палатна і знос шын). Немалую ролю таксама іграе перанос дымоў пажараў у прыродных экасістэмах.

У арганізацыі таксама адзначылі, што ўсім буйным прамысловым і аўтатранспартным прадпрыемствам ужо былі накіраваны папярэджанні аб неспрыяльных метэаралагічных умовах.

— Чаканыя ў бліжэйшыя суткі дажджы будуць садзейнічаць паляпшэнню сітуацыі, — адзначаюць спецыялісты.

Каментарый МНС

«У Мінску на дадзены момант няма пажараў, якія маглі б паўплываць на якасць паветра» , — удакладніла Onlíner афіцыйны прадстаўнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Вольга Мельчанка.

А вось за межамі сталіцы назіраецца ўсплёск пажараў у экасістэмах.

Падрабязней пра гэта распавёў прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі:

— Паблізу Мінска (Пухавіцкі, Смалявіцкі, Салігорскі раёны) ёсць невялікія плошчы з нязначнымі ўзгараннямі травы і кустоў. Наўрад ці смурод адтуль можа дайсці да Мінска.

У Салігорскім раёне гарыць тарфянік — адтуль з-за моцнага ветру можа даносіцца пах. 

Што тычыцца абстаноўкі з пажарамі ў экасістэмах у цэлым: за мінулыя суткі ліквідаваны 18 лясных пажараў, 10 тарфяных пажараў і 245 пажараў травы і кустоў.

Цяпер фіксуецца дастаткова сур'ёзны рост пажараў у экасістэме ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У першую чаргу гэта звязана з сухім надвор'ем. 

Як правіла, 99,9%, а то і 100% пажараў узнікае па неасцярожнасці самога чалавека. Людзі неакуратна абыходзяцца з агнём, або выпальваюць сухую расліннасць, або бескантрольна спальваюць старую лістоту ў сябе на тэрыторыях. У такое надвор'е незатушаная цыгарэта, вогнішча для шашлыка могуць стаць прычынай узнікнення пажараў. З улікам таго, што надвор'е сухое, а вецер моцны, агонь распаўсюджваецца нават не за лічаныя хвіліны, а за лічаныя секунды.

Самастойна чалавеку справіцца з гэтым немагчыма. Людзі недзе спачатку спрабуюць самастойна патушыць, але разумеюць, што не спраўляюцца, і выклікаюць падраздзяленні МНС. Да гэтага часу ўжо альбо дом, альбо іншы будынак ахоплены агнём.

Каментары8

  • Жвір
    10.03.2025
    Ну, два міл'ёны ў адной кучы, там і без пылу ня будзе чым дыхаць. Аднаго толькі метану колькі, не кажучы ўжа пра іншае...
  • Мксим Дизайнер
    10.03.2025
    Почему только сегодня и по утрам?Минск всегда был пролетарской загазованной помойкой, где экотеррористам всегда было наплевать на природу и людей. Десяти крупных предприятий в самом центре жилых районов и города. Неконтролиремая автомобилизация: больше миллиона коптящих ведер сомнительного качества на меньше, чем 2 млн жителей. Машины на каждому шагу. Что такое настоящие скверы - знают только в центре. Почти полное отсутствие озеленения даже в жилых кварталах, и уничтожение существвующего. 9 бальные пробки, газовая камера зимой и летом. Траспортные артерии в 200 метрах от окон жилых домов.
  • Жвір
    10.03.2025
    Мксим Дизайнер, не трындзі, Ацэёла, ня быў Менск такім "заўжды".

Цяпер чытаюць

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра план па заканчэнні вайны і чырвоныя лініі для Украіны8

У Мінску з'явіцца дзіцячы садок у стылі дзіцячага канструктара1

З 15 сакавіка падаражэе паліва, і гэта пачатак вялікай карэкціроўкі цэнаў2

Якія праблемы грамадства мог бы вырашыць Турчын, калі б ён быў лібералам у цэнтры сістэмы? І ці мог бы?7

У Беларусі ВНУ незаконна збірала даныя студэнтаў — умяшаліся дзяржорганы. Вы такія даныя, імаверна, таксама давалі1

У Віцебску кот-герой абараніў сваю гаспадыню ад ядавітай змяі8

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая1

Гігін расказаў, што зменіцца практыка пакарання за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў13

У Тадэвуша Кандрусевіча значна пагоршаў стан здароўя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць9

Усе камеры на дарогах пачалі лавіць аўто не толькі за хуткасць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць