Грамадства11

Ці можна купіць для аўтамабіля парковачнае месца ў двары?

Чытач выдання «Аргументы и факты» паскардзіўся, што жыве ў Мінску ў звычайным шматпавярховіку, дадому прыязджае з працы позна, а парковачныя месцы каля дома заўсёды занятыя. Але, можа, заплаціўшы грошы гэтую праблему ўдасца вырашыць, каб не шукаць месца для паркоўкі далёка ад дома?

Фота ілюстрацыйнае

Юрыст Юрый Гатоўка, аднак, мужчыну расчароўвае, сцвярджаючы, што такога варыянту адназначна не існуе.

Тэрыторыя для паркоўкі каля дома з'яўляецца зямлёй агульнага карыстання, таму і карыстацца паркоўкай мае права неабмежаванае кола людзей.

Выкупіць ва ўласнасць канкрэтнае месца і забараніць іншым ставіць туды аўтамабіль — незаконна, гэтак жа сама як і абгароджваць парковачныя месцы рознымі прадметамі ці прыладамі.

У сітуацыях, калі жыхары дома лічаць, што ў двары недастаткова парковачных месцаў і неабходна іх дадатковае выдзяленне, юрыст можа параіць толькі звярнуцца ў мясцовую ЖЭС.

Каментары1

  • Не панятна
    11.03.2025
    Зямля, прылеглая да шматкватэрнага дома, можа належаць таварыству ўласнікаў гэтага дома. Адпаведна, на ёй можна паставіць шлагбаўм і размеркаваць паковачныя месцы сярод сябраў таварыства. У чым праблема ўвогуле?

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года32

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта23

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром57

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць