13 сакавіка ў Беларусі адбудзецца штогадовая рэспубліканская праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння (АСЦА). Яна будзе праведзена сумесна з БТ, АНТ, СТБ і «Белтэлекамам».

Мэта праверкі — апавяшчэнне насельніцтва, органаў кіравання і дзяржслужбаў аб магчымых надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару, а таксама паведамленне пра правілы паводзін у такіх сітуацыях.
АСЦА дазваляе забяспечыць: перадачу сігналу «Увага ўсім!»з дапамогай запуску электрасірэн і сістэм гучнагаварыцельнай сувязі, перадачу інфармацыі з дапамогай запуску сістэм гучнагаварыцельнай сувязі, перахоп агульнадаступнага пакета лічбавага тэлебачання, а таксама FM-радыёстанцый, якія ажыццяўляюць трансляцыі на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі, а таксама ў абласных або раённых цэнтрах, запуск бягучага радка ў ходзе трансляцыі рэспубліканскіх тэлеканалаў, СМС-рассылку паведамленняў аператарамі сотавай сувязі.
Падчас праверкі на FM-радыёстанцыях будзе транслявацца паведамленне: «Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершана.»
МНС просіць грамадзян з разуменнем паставіцца да гэтых мерапрыемстваў.
Каментары