Свет33

Венгрыя пагадзілася працягнуць санкцыі супраць Расіі пасля званка Рубіа

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Венгрыі Петэрам Сіярта, пераканаўшы яго не блакаваць працягванне санкцый Еўрасаюза супраць Расіі, паведамляюць крыніцы выдання Politico.

Марк Рубіа. Фота: AP

Венгрыя ў студзені была гатовая заблакаваць працягванне санкцый, уведзеных Еўрасаюзам супраць Расеі, аднак дала згоду падоўжыць іх яшчэ на паўгода на патрабаванне Вашынгтона. Пра гэта піша выданне Politico са спасылкай на высокапастаўленыя крыніцы.

Як сцвярджаецца, дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа патэлефанаваў міністру замежных спраў Венгрыі Петэру Сіярта і пераканаў яго не блакаваць працягванне санкцый.

Улады Венгрыі неаднаразова заяўлялі пра падтрымку палітыкі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і крытыкавалі іншыя краіны ЕС, абвінавачваючы іх у нежаданні дамагацца міру ва Украіне. Тое, што Вашынгтон націснуў на Будапешт у пытанні працягвання санкцый, як адзначае Politico, стала прыемным сюрпрызам для тых палітыкаў ЕС, якія выступаюць за цвёрды курс у дачыненні да Расіі.

Пры гэтым, як піша тое ж Politico, Злучаныя Штаты могуць падтрымаць паслабленне санкцый у дачыненні да Расіі падчас перамоў аб заканчэнні вайны.

Выданне нагадвае, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна прыгразіў Маскве ўвесці дадатковыя абмежаванні. Гэта выклікала надзею ў еўрапейскіх палітыкаў, цвёрда настроеных супрацьстаяць Пуціну, што Трамп сапраўды можа дапамагчы іх справе.

У той жа час міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна заявіў, што ён

«дастаткова перакананы, што ў нас ёсць магчымасць увесці значна больш строгія санкцыі, таму што відавочна, што ЗША таксама збіраюцца гэта зрабіць, калі Пуцін не зменіць мэты».

Прадстаўнік прэзідэнта Украіны па санкцыйнай палітыцы Уладзіслаў Уласюк у інтэрв'ю выданню пацвердзіў, што ў Кіеве будуць гатовыя падтрымаць зняцце санкцый у выпадку, калі гэта прывядзе да заканчэння агрэсіі і ўсталявання трывалага міру, які ўключаў бы ў сябе кампенсацыі для ахвяр агрэсіі.

Каментары3

  • Проста жыхар
    17.03.2025
    Орбану нагадалі, што яго месца каля трампаўскай нагі.
  • Filipp
    17.03.2025
    Проста жыхар, Хоспаді, вы ўжо вызначыся, ля трампаўскай нагі, ці пуцінскай рукі?
  • Цім
    17.03.2025
    Filipp, а вы ўжо вызначыліся каля якой лапідарнай часткі свайго правадыра вам было бы прыемней?

Цяпер чытаюць

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?8

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом: валоданне ЗША атамнымі электрастанцыямі Украіны будзе іх найлепшай абаронай11

Сталі вядомыя новыя дэталі перамоў Трампа і Зяленскага

«Адназначна было страшна». Памежнікі пажартавалі з брытанскага тыктокера, які прасіў ДНЖ у Кубракова12

Дзяржынск праз аварыю застаўся без гарачай вады і ацяплення1

«Мне сорамна, але я нават не памятаю». Сталі вядомыя новыя падрабязнасці з працэсу здымак эмігрантаў для кіно на БТ21

Трамп паведаміў, што размова з Зяленскім прайшла «вельмі добра»5

Арына Сабаленка паказала, як гатавала свайму бразільскаму бойфрэнду дранікі28

Футбольныя легіянеры з Афрыкі расказалі, як ім заходзяць стравы беларускай кухні2

На АНТ знялі фільм пра мытніка, асуджанага за здраду дзяржаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?8

Чаму ў Беларусі імкліва падае нараджальнасць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць