Навука і тэхналогіі22

Новая тканіна можа сама награвацца больш чым на 30 градусаў, каб ратаваць у экстрэмальна халоднае надвор'е

Разумная тканіна, распрацаваная канадскімі вучонымі, пераўтварае сонечнае святло ў цяпло і за 10 хвілін павышае тэмпературу на 30 градусаў. Матэрыял лёгкі і трывалы, можа расцягвацца ў пяць разоў і вытрымлівае да дваццаці пранняў.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Westend61 / Getty Images

На працягу многіх гадоў вучоныя распрацоўваюць адзенне з падагрэвам, каб дапамагчы захоўваць камфортную тэмпературу ў халодных умовах. Аднак існуючыя рашэнні звычайна прадугледжваюць выкарыстанне награвальных элементаў, якія працуюць ад знешняй крыніцы сілкавання.

Як піша Live Science, вучоныя з Універсітэта Ватэрлоў (Канада) распрацавалі інавацыйную разумную тканіну, якая сама можа награвацца і эфектыўна захоўваць цяпло ў халодную пару года. Для нагрэву дастаткова толькі сонечнага святла.

Вучоныя звярнулі ўвагу на фотатэрмальныя палімеры — матэрыялы, падобныя да пластыку, якія пераўтвараюць святло ў цяпло. Сваё вынаходніцтва яны апісалі ў часопісе Advanced Composites and Hybrid Materials.

Аўтары ўплялі наначасціцы двух палімераў — поліаніліну (PANI) і полідапаміну (PDA) — у матрыцу валокнаў з тэрмапластычнага поліўрэтану (PTU), які шырока выкарыстоўваецца ў вытворчасці воданепранікальнай і спартыўнай вопраткі. У працэсе стварэння валокнаў каманда таксама дадала ў матэрыял тэрмахромныя фарбавальнікі, якія змяняюць колер пры змене тэмпературы.

Каб пратэставаць матэрыял, вучоныя звязалі з яго мініяцюрны світар для плюшавага медзведзяняці. Чырвоны джэмпер на сонцы нагрэўся да ўражлівых 53,5 °C усяго за 10 хвілін. Пры павышэнні тэмпературы малекулы чырвонага фарбавальніка змянялі сваю хімічную структуру і станавіліся белымі.

Паводле слоў аўтараў, убудаваныя наначасціцы эфектыўна паглынаюць энергію сонечнага святла ў шырокім дыяпазоне даўжынь хваль і выдзяляюць яе ў выглядзе цяпла праз працэс, які называецца фотатэрмічным пераўтварэннем.

Як паведамляецца, разумная тканіна валодае мяккай і эластычнай тэкстурай, можа расцягвацца ў пяць разоў у параўнанні з першапачатковым памерам і захоўвае свае ўласцівасці нават пасля 25 пранняў.

Цяпер каманда працуе над падрыхтоўкай матэрыялу да камерцыйнай вытворчасці, але перад шырокім ужываннем неабходна правесці дадатковыя выпрабаванні. Вучоныя засяродзілі ўвагу на зніжэнні выдаткаў на вытворчасць, маштабаванні працэсу стварэння і праверцы бяспекі валокнаў пры працяглым кантакце са скурай.

Каментары2

  • %
    21.03.2025
    Выдатна, так і зварыцца як яйко ня доўга з такой швэдай
  • а тым часам...
    21.03.2025
    наша Акадэмія навук распрацоўвае сухое марозіва для... палярнікаў

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка пра магчымасць вайны ў Беларусі: Гэта ж вар'яцтва, не ўяўляю, як крамлёўская прапаганда будзе тлумачыць гэта13

«Да канца года, спадзяюся, зможам рэалізаваць адну-дзве рэчы». Бабарыка — пра свой новы праект і беларускую мову26

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку6

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць