Грамадства11

У Гродзенскім раёне пачаліся вучэнні тэрабароны

Навучальны збор з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў стартуе ў аўторак у Гродзенскім раёне, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Збор працягнецца да 18 красавіка і пройдзе пад кіраўніцтвам старшыні Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта. Як падкрэслілі ў Мінбароны, мерапрыемства мае планавы характар.

У ходзе навучальнага збору будзе праведзены прыём ваеннаабавязаных тэрытарыяльных войскаў. Таксама плануецца аднавіць навыкі каманднага складу ў кіраванні падначаленымі, падрыхтаваць ваеннаабавязаных да выканання задач згодна з іх службовым прызначэннем, а таксама адпрацаваць пытанні фарміравання, падрыхтоўкі і прымянення атрада народнага апалчэння.

«У мерапрыемствах будуць задзейнічаны супрацьтанкавыя артылерыйскія падраздзяленні тэрытарыяльных войскаў, заняткі з якімі пройдуць на палігонах Узброеных сіл і ўчастках мясцовасці Гродзенскага раёна», — гаворыцца ў паведамленні Мінбароны.

Збор завершыцца камандна-штабным вучэннем з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна.

Каментары1

  • Імя
    25.03.2025
    НАТА трапяшчы

Цяпер чытаюць

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін35

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра краіны, супраць якіх увёў пошліны: Яны тэлефануюць, дупу мне цалуюць, хочуць заключыць здзелку23

Беларус прадаў машыну ў Польшчы і раптам аказаўся вінны калектарам1

У Беларусі на чатыры шлюбы прыходзяцца тры разводы3

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў8

У Мінску людзей кармілі здыхляцінай, нават дзяцей у садках12

Галоўнакамандуючы УСУ: Расія фактычна пачала наступ на Харкаўскую і Сумскую вобласці

Прапагандысты згенеравалі голыя здымкі Ментусавай і загрузілі на порнасайт25

«Паспеў зрэагаваць за пару імгненняў да лабавога сутыкнення». Вусцішнае відэа з трасы пад Мінскам2

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін35

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць