Грамадства

У Жлобінскім раёне ў пенсіянера знайшлі боепрыпасы, дазвол на захоўванне якіх скончыўся паўстагоддзя таму

У канцы сакавіка суд Жлобінскага раёна разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні 81-гадовага вяскоўца. Як паведамляе мясцовая раёнка «Новы дзень», у пажылога мужчыны знайшлі порах і патроны да гладкаствольнай паляўнічай зброі, а таксама некалькі патронаў да малакалібернай вінтоўкі.

Фота ілюстрацыйнае

У ходзе расследавання было ўстаноўлена, што ў 1967 годзе падазраваны аформіў паляўнічы білет і набыў двуствольную гладкаствольную паляўнічую стрэльбу для заняткаў паляваннем. Тэрмін дзеяння паляўнічага білета і дазвол на захоўванне зброі і боепрыпасаў скончыўся ў 1976 годзе і пасля таго не абнаўляўся.

На судовым пасяджэнні мужчына цалкам прызнаў сваю віну. Суд прызнаў вяскоўца вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, што падпадае пад ч. 2 арт. 295 КК Рэспублікі Беларусь.

Пенсіянеру было прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры 40 базавых велічынь. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць