Здарэнні99

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку

Камунальнікі не спяшаюцца кампенсаваць шкоду — і вось чаму.

У рэдакцыю «Моцных навін» звярнулася жыхарка дома №3 па вуліцы Багданава. Звычайная раніца 2 снежня ператварылася для гамяльчанкі ў месяц панікі і страху за ўласнае жыццё. Віной усяму — візіт электрыка да суседзяў, які скончыўся камунальным фіяска і псаваннем паловы хатняй тэхнікі.

Усё пачалося каля 9 гадзін раніцы. У кватэры дзяўчыны раптам згасла святло — у гэты час працавалі пралка і пасудамыйка. Выйшаўшы на пляцоўку, дзяўчына ўбачыла электрыка, які корпаўся ў суседскім шчытку.

Далей на кухні «выбухнула» мікрахвалеўка. Гаспадыня зноў выбегла да майстра, але той сказаў, што сам нічога не разумее.

Нягледзячы на званкі ў службу 115 з просьбай адхіліць сумнеўнага спецыяліста, «работы» працягнуліся.

Вынік — яшчэ 5—6 кароткіх замыканняў запар, у выніку якіх перагарэлі кавамашына, ЗВЧ, параачышчальнік, роўтэр разам з правадамі, разетка на кухні.

Мікрахвалеўку пазней адрамантавалі, а вось з астатняй тэхнікай цішыня, кажа гамяльчанка. Яна папрасіла справаздачу аб расследаванні, але атрымала адмову.

«У інфармацыі аб расследаванні інцыдэнту мне афіцыйна адмовілі. Грошы за шкоду аддаваць не хочуць. Электрык за свой кошт адрамантаваў толькі мікрахвалеўку, а пра астатнюю тэхніку — маўчанне», — кажа дзяўчына.

Акрамя фінансавых страт, сітуацыя ўдарыла па нервах. Пасля замыканняў старая праводка ў кватэры можа прынесці любы сюрпрыз. 

«Месяц жыву ў паніцы. Мне проста страшна сыходзіць на працу — баюся, што кватэра загарыцца. Ніхто не праверыў, у якім стане правады пасля таго, што здарылася. Гэта проста страшна», — гаворыць дзяўчына.

Мірыцца з усім гамяльчанка не мае намеру. Яна плануе падаць пазоў у суд на кампенсацыю маральнай і матэрыяльнай шкоды. Таксама думае пра заяву ў пракуратуру з патрабаваннем праверыць дзейнасць кіраўніцтва камунальнай гаспадаркі, якое дапускае да працы такіх спецыялістаў.

Што кажуць у ЖЭУ

«Моцныя Навіны» звярнуліся па каментар у ЖЭУ. У прававым аддзеле адказалі, што дзейнічаюць паводле закона і на працягу двух тыдняў пасля здарэння правялі пасяджэнне камісіі аб кампенсацыі шкоды, пасля чаго накіравалі пацярпелай пісьмовы адказ. Там паведамілі, што прызнаюць віну электрыка і не адмаўляюцца ад выплатаў.

Для гэтага гамяльчанцы трэба падаць дакументы з сэрвісных цэнтраў, куды яна звярталася для рамонту тэхнікі — з указаннем выдаткаваных сум.

Мікрахвалеўку ўжо адрамантавалі і з гарантыйным тэрмінам вярнулі згодна з актам, «у якім яна распісалася, што прэтэнзій не мае». Чакаюць дакументы наконт кавамашыны і астатняга.

«У выпадку, калі яна не зможа падаць гэтыя дакументы, то пастанова аб добраахвотнай кампенсацыі шкоды нашым прадпрыемствам, вядома, разглядацца не будзе», — сказалі на прадпрыемстве.

І дадалі, што гамяльчанка мае права звярнуцца ў суд, калі не згодная ўрэгуляваць спрэчку ў добраахвотным парадку.

Каментары9

  • Барадзед
    14.01.2026
    Между прочим стиральная машина потребляет целых 16 ампер, так как и микроволновка, плюс к этому посудомоечная машинка - это все вместе огромная нагрузка на домашнюю 16-амперную проводку.
  • Антыэлектрык
    14.01.2026
    Барадзед, ты той самы электрык?)) P=U×I. З тваіх даных выходзіць, што моц мікрахвалёўкі Р=220×16=3320 Вт. Гэта першае.
    Другое: да чаго тут разумны дом, калі твой калега, мабыць, тры фазы перад лічыльнікам скруціў у адну і пусціў да суседкі?
  • 453543
    14.01.2026
    А што нельга было пасля першага "званочка" ад дэбiла-электрыка пабегчы i выцягнуць усе вiлкi (не відэльцы ) з разетак? Так стаяла i глядзела, як дарагiя прыборы гараць адзiн за адным?
    А цяпер сурёзна. Даю савет усiм, прыслухайцеся, мне яшчэ дзякуй скажыце. Купiце недарагое "реле напряжения", цераз якое усе дарагiя прыборы падключаюцца у электрычную сетку. Гэта 100% гарантыя ад усiх катаклiзмау. Я сабе такiя паставiу пасля таго, як у аналагiчнай сiтуацыi "згарэла" пральная машына.

Цяпер чытаюць

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Усе навіны →
Усе навіны

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту2

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай1

Мінск, Варшава, Вільня — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэдняй зарплатай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць