Грамадства44

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?

У гэтым райцэнтры Мінскай вобласці з пачаткам зімы назіраецца сапраўдны бум продажу семак. Толькі ў адной сеткавай краме за дзень распрадаюць 50 кг гэтай прадукцыі. Прадаўцы разводзяць рукамі: купляюць адразу многа — мінімум па тры ўпакоўкі па 0,5 кг. А часам і больш.

Як толькі выпаў снег і ўдарыў мароз, у Крупскі раён прыбылі самыя фотагенічныя кліенты з добрым апетытам, піша «Мінская праўда».

У адным з двароў на ўскраіне горада — у садовым таварыстве «Новае Жыццё» — ужо не першы год каля кармушак разыгрываюцца сапраўдныя птушыныя спектаклі. Аказваецца, тыя самыя кілаграмы семак з крам ператвараюцца ў «меню ад шэфа» для птушак.

Мінчанка Аляксандра Шараева прыязджае на выхадныя на лецішча да свёкра і кожны раз арганізоўвае святочны пачастунак для птушак. Вось ужо пяць зім яна закупляе семкі (не смажаныя) і крупы вялікімі партыямі. Не забывае і пра іншыя ласункі.

— Сініцам — сырыя семкі і несалёнае сала, вераб’ям — ячмень. Галоўнае: нічога смажанага і ніякага хлеба! — дзеліцца Аляксандра.

Кармушкі з вялікіх пластыкавых бутэлек яна зрабіла сама. Насыпае, перакульвае і падвешвае, як на фота, і мінімум на 7 дзён птушкі забяспечаныя кормам. На такую гасціннасць на тыдзень ідзе да 3 кілаграмаў семак. А для асаблівых выпадкаў — напрыклад, каб зняць на відэа сойку і іншых рэдкіх птушак — «банкет» сервіруецца прама на накрыўцы ад рондаля.

У звычайным жыцці Аляксандра — швачка. А ў выхадныя дзяўчына становіцца сапраўднай «птушынай рэжысёркай». Каб злавіць жывыя кадры, яна ставіць тэлефон на штатыў проста каля кармушкі і адыходзіць.

— Птушкі звыкаюць да спакойнай абстаноўкі, перастаюць саромецца і лятаюць да «сталовай»: сварацца, дзеляць семкі і пазуюць, — расказвае яна.

А ў аграгарадку Замкі Алена Губанава арганізавала для птушак сытны «фастфуд». Паколькі ў гаспадарцы трымаюць парасят, для сініц заўсёды гатовы вялікі кавалак сала. Не адстае і маладое пакаленне.

У пасёлку Крупскім майстар лесу Новакрупскага лесніцтва Аляксандр Дуброў правёў для мясцовых школьнікаў урок пра тое, якімі павінны быць кармушкі і чым можна карміць лясных птушак зімой. Расказаў таксама, якая ежа ім супрацьпаказаная.

Дзеці ў школьным лясніцтве, якое працуе ўжо шмат гадоў пры школе, вучацца, што ў марозную пару карміць птушак трэба рэгулярна.

— Сініцы, вераб’і і гілі, іншыя птушкі запамінаюць «добрыя месцы» і разлічваюць на нас у самыя лютыя маразы, — дзеліцца ведамі і досведам Аляксандр. — Хлебам іх карміць нельга. А вось сырыя семкі, крупы і несалёнае хатняе сала, а таксама ягады —найлепшы пачастунак.

Актыўныя закупкі семак у Крупках — не прыкмета дэфіцыту. Гэта хутчэй знак добрых сэрцаў мясцовых жыхароў. Дзякуючы гарадской сетцы сацыяльных сталовых для птушак, а таксама «месцаў грамадскага харчавання» ў іншых населеных пунктах, зіма для іх праходзіць значна цяплей і сытней.

Каментары4

  • Пілот
    14.01.2026
    Вадзім, самы адкормленыя драпежнікі ў варыянце 2), у варыянце 1) менш, бо птушкі худыя.
  • Мікалай
    14.01.2026
    Гэтымі днямі штовечар засыпаю пластыкавую скрыначку Кіцікэтам хрэн ведае для каго: катоў ці птушак. Але ім відавочна трэба: ўдзень яна ўжо зусім пустая.
  • Вадзім
    14.01.2026
    Пілот, ну так, насыпаючы семкі кожны раз у адным і тым жа месцы, падкармліваеш насамрэч каршуноў, а не сінічак.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Стоўбцаў міліцыя зрабіла налёт на закрыты музычны рэйв10

У Валожынскім раёне на пляж прыйшлі дзікія коні ВІДЭА4

Беларускі бензін для Расіі значна падаражэў2

У школьных сталоўках адмовяцца ад супоў у меню6

Вярхоўны суд ЗША вызначыў, што права на грамадзянства па нараджэнні застаецца ў сіле. Яго спрабаваў адмяніць Трамп

Ад спёкі патрэскалася траса M3 паблізу Раўбічаў1

«Дом, у якім…» Марыям Петрасян — расказваем пра культавую для пакалення 2010‑х кнігу-бестселер, якую пераклалі на беларускую мову2

Сырскі: У Беларусі зноў фіксавалі працу аднаго з рэтранслятараў. Больш яны іх уключаць не будуць, усвядомяць, што так не трэба53

Унучка Лукашэнкі скончыла сваё навучанне ў Маскве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Памілаваныя 32 чалавекі, з якіх як мінімум 28 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць