Спорт22

Толькі адзін прадстаўнік Беларусі выступіць у спаборніцтвах па фрыстайле на Зімовай Алімпіядзе ў Мілане

Гэта алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 і сярэбраная медалістка Пекіна-2022 Ганна Гуськова.

Пасля допуску беларускіх фрыстайлістаў да кваліфікацыйнага адбору яны ўзялі ўдзел у трох этапах Кубку свету.

Беларуска Ганна Гуськова заняла 28‑е месца ў кваліфікацыйным рэйтынгу.

Ліцэнзіі на Алімпіяду-2026 у Італіі атрымлівалі 24 найлепшыя мужчыны і жанчыны ў кваліфікацыйным рэйтынгу. Пры гэтым пуцёўку на галоўны старт чатырохгоддзя маглі атрымаць не больш за чатыры прадстаўнікі ад адной краіны.

Дзякуючы таму, што фрыстайлісткі з ЗША, Кітая і Аўстраліі, якія апярэдзілі Гуськову, сталі «пятым лішнім» ад сваіх краін, менавіта наша суайчынніца кваліфікавалася на Алімпійскія гульні, піша «Прессбол».

У турніры таксама ўдзельнічалі іншыя беларускія спартсмены, якім не ўдалося прабіцца ў Італію. Ганна Дзяруга заняла выніковае 32‑е месца, Анастасія Андрыянава — 36-е. У мужчын Уладзіслаў Вазнюк стаў 44-м, Ігар Драбянкоў — 45-м.

Таму толькі Ганна будзе адзіным прадстаўніком Беларусі.

З-за падтрымкі пратэстаў у 2020 годзе з каманды фрыстайлу выкінулі Аляксандру Раманоўскую, таксама як і адхілілі трэнера Мікалая Казеку, дзякуючы якому беларускія фрыстайлісты з 1998 года кожныя Гульні прывозілі медалі — усяго восем, у тым ліку чатыры залатыя.

Каментары2

  • Барадзед
    14.01.2026
    Дулю са смакам тебе прямо в усатый лыч, а не медали.
  • Скокі ў бокі
    14.01.2026
    Прадстаўнік адзін (адна), але медаль будзе. З верагоднасцю 90%!

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса15

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць