Здарэнні

«Не спаў больш за 12 гадзін». Віноўніку ДТЗ з чатырма загінулымі ў Лідскім раёне выставілі абвінавачванне

Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта ўстаноўлены абставіны ДТЗ, у якім загінулі 4 чалавекі, паведамляе прэс-служба СК.

23 лістапада 62-гадовы кіроўца Opel рухаўся па аўтадарозе М-6 у напрамку Гродна. Прыблізна а 15-й гадзіне каля вёскі Біскупцы Лідскага раёна мужчына заснуў за рулём і наехаў на дарожную агароджу, пасля чаго машына з’ехала ў кювет і перакулілася.

На момант аварыі ў аўтамабілі знаходзіліся 6 чалавек, двое з якіх — дзеці. Ад атрыманых траўмаў чатыры пасажыры (7, 17, 55 і 68 гадоў) загінулі на месцы. Кіроўца і 51-гадовы мужчына дастаўлены ў бальніцу. На дадзены момант іх жыццю і здароўю нічога не пагражае.

Паводле вынікаў судова-медыцынскай экспертызы, выжыламу пасажыру былі прычынены цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Следчыя ўстанавілі, што кіроўца не спаў больш за 12 гадзін і адчуваў стомленасць, пра што неаднаразова казаў сваякам у аўтамабілі. Нягледзячы на гэта, ён працягнуў рух, што і стала фатальнай памылкай.

Жыхар Шчучынскага раёна прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Ён расказаў, што напярэдадні ноччу сустрэў сваякоў з Віцебскай вобласці на чыгуначным вакзале, пасля чаго яны ўсе разам паехалі ў Смаргонь, дзе ў вайсковай частцы ў пляменніка ягонай жонкі была ўрачыстая прысяга. Ужо на зваротным шляху мужчына адчуў стомленасць, аднак не спыніўся, што і стала прычынай аварыі — ён заснуў за рулём.

Па выніках расследавання мужчыну прад’яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што па неасцярожнасці пацягнула смерць двух і больш асоб, а таксама прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў), што караецца тэрмінам ад трох да сямі гадоў.

Каментары

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Усе навіны →
Усе навіны

Шумчанка запісаў відэазварот да Лукашэнкі6

У Чачні на ўсеагульны агляд выставілі цела 17-гадовага хлопца, які напаў на пост ДПС10

Сіноптыкі расказалі, які раён Мінска самы цёплы ўзімку

Любіце шматкі на сняданак? Ну, чытайце3

Колькасць ахвяр у Санта-Дамінга дасягнула 184

Стала вядома, як будзе выглядаць Валадарка пасля рэканструкцыі17

Сканчваецца легендарная антыўтопія пра ЗША. Што чакаць ад фіналу «Аповеду служанкі»6

Амерыканскія біржы ўзляцелі пасля таго, як Трамп даў задні ход з пошлінамі. Услед за імі растуць і азіяцкія6

У Віцебску вынеслі прысуд праваслаўнаму святару, які насмерць збіў машынай дзіця4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?1

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць