Грамадства1010

«Мы яму давяраем». Чаму зніклую Мельнікаву замяніў менавіта экс-вайсковец Пацехін?

Старшынёй праўлення фонду Bialorus Liberty, куды прыходзяць грошы для Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў», стаў Віталь Пацехін. Гэта былы вайсковец, завочна прысуджаны ў Беларусі да 24 гадоў зняволення за атаку на базу АМАПу ва Уруччы. Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец пацвердзіла «Нашай Ніве», што Віталь прызначаны кіраваць фондам: «Мы яму давяраем, каб ён разабраўся з тым, што адбылося».

Раней на рахунак фонду Białoruś Liberty былі пераведзеныя грошы для «Кіберпартызанаў» і Каардынацыйнай рады. Сёння ў Міністэрстве замежных справаў Польшчы распавялі, што з рахунка фонду Анжалікі Мельнікавай грошы былі знятыя. Пры гэтым невядома, ці гэта зрабіла яна сама, а калі ўсё ж сама, то ці па сваёй волі.

Плануецца, што акурат Віталь Пацехін як новы кіраўнік фонду будзе больш шчыльна разбірацца ў сітуацыі, атрымаўшы доступ да дакументацыі і банкаўскага рахунку.

Аднак пакуль доступу да рахунку няма.

«Віталь — часовы кіраўнік, на перыяд разбіральніцтваў. Далей — паглядзім», — пракаментавала Юліяна Шаметавец, дадаўшы, што паралельна праводзіць уласнае расследаванне ў справе знікнення Анжалікі Мельнікавай.

Віталь Пацехін. Ягоная кампанія займаецца аптовым гандлем. Фота: Аднакласнікі.

Ад каментароў Віталь Пацехін на цяперашнім этапе адмовіўся.

Мяркуючы па інфармацыі з базы польскіх юрыдычных асобаў, Пацехін узначальвае фонд SNB.

Каментары10

  • даведка
    11.04.2025
    Капитан, капитан, улыбнитесь! Ведь улыбка — это флаг <...> фонда Bialorus Liberty.
  • для рэдакцыi
    11.04.2025
    Вы 1000 про ўпэўненыя, што Шэметавец не акажацца як Мельнікава? Тая так сама мела заходні пашпарт. ЗША і ЭЗ ведаюць, што Тэлеграм небяспечны, а яны там дагэтуль сядзяць і піляць свой ТГ-канал. Гэта дзіўна

    Чаму клапачуся. Я хакерка. Да мяне ў Германіі чапляўся на канферэнцыі па кіберу дзіўны чалавек, нібы паляк нібы немец - ладна размаўляў на каждай з моў, якога потым знайшла ў Лінкедін - дык вось, прапанаваў спаткацца ў Цурыху і паразмаўляць пра кіберпартызанаў і работу на ніх. Гэты был хіба 2023 рок. Пры гэтым у ленце на лінкедіне ў яго адныя анты-польскія пасты.

    Вы ходзіце па вельмі тонкаму лёду.
  • Поцык
    11.04.2025
    Вот этого я не понимаю. Человек всю жизнь работал на уничтожение в Беларуси демократии, да и вообще Беларуси как таковой в угоду россиянам, а ему такие полномочия дают.

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць