Грамадства88

«Заўсёды купляем даляры. Мы ж беларусы». Айцішнік распавядае, як выглядае ягоны бюджэт

«Колькі трэба грошай, каб спакойна жыць у Беларусі з сям’ёй, не адмаўляючы сабе ў базавых рэчах, але і не раскідваючыся? Я — сеньёр-распрацоўшчык з абласнога цэнтра, працую ў IT 4 гады і стараюся трымаць выдаткі пад кантролем. Раскажу, на што ідзе сямейны бюджэт, як мы плануем траты і чаму нават пры добрым заробку важна ўмець адкладаць», — расказаў Сяргей для Devby.io.

«Адразу адзначу — мы жывём у сваёй кватэры, таму трацімся толькі на квартплату і інтэрнэт. У месяц выходзіць каля 250 рублёў. Я жыву з жонкай, у нас ёсць дзіця.

Сямейны бюджэт — адчувальная тэма. Скажу толькі, што жывём па прынцыпе «мае грошы — агульныя грошы, грошы жонкі — яе асабістыя». Я не лезу ў яе выдаткі, але адзначу, што яна эканомны чалавек. «На вока» — яе асабістыя выдаткі каля 600 рублёў. Мы стараемся адкладаць як мага больш грошай на цёмныя часы. Мы ж беларусы!

А цяпер да выдаткаў.

Ежа

Я люблю гатаваць сам — гэта моцна адцягвае ад працы і дазваляе крыху адпачыць. То-бок, калі ў мяне сазвон ці проста перапынак, я ўключаю YouTube на планшэце і штосьці наразаю. Калі званок складаны — YouTube не ўключаю.

Пазаўчора гатаваў плоў з ялавічынай, сёння буду круціць ролы. Часам, пасля таго як завозім дзіця ў школу, заязджаем у мясцовую ўніверсітэцкую сталовую. Збалансаванае харчаванне — прыкладна за 13 рублёў з пары:)

У выніку на прадукты і сталовую ідзе каля 700 рублёў у месяц — думаю, гэта самая вялікая пазіцыя выдаткаў.

Падпіскі

Я з тых «олдаў», хто не карыстаецца падпіскамі. У мяне добры OLED-тэлевізар і ёсць час спампоўваць з торэнтаў цяжкія фільмы ў максімальнай якасці. Цяпер выходзіць куча перавыданняў фільмаў у 4K, пра якія я раней нават не чуў — глядзім іх масава. А прагледжаныя раней старыя фільмы ў добрай якасці раскрываюцца зусім па-новаму.

Гэта трохі офтоп. Увогуле, цяпер — 0 рублёў на падпіскі, але ў будучыні, хутчэй за ўсё, аформлю YouTube Premium: рэкламы стала занадта шмат.

Забавы

У зал я не хаджу, а ў жонкі на спорт — каля 150 рублёў. Кожныя выхадныя сустракаемся з сябрамі. Можам пасядзець дома — паглядзець фільм, выпіць чаго-небудзь, пагуляць у настолкі. Бывае, выходзім у горад. Думаю, гэта абыходзіцца прыкладна ў 400 рублёў у месяц.

На вітаміны і БАДы ідзе яшчэ 400 рублёў у месяц. На заняткі для дзіцяці ідзе яшчэ 400 рублёў.

Адзенне

Сабе адзенне я не набываю — у мяне ёсць набор, які са мной ужо некалькі гадоў, і гэтага цалкам дастаткова. Калі штосьці і набываю, дык толькі ў падарожжах. Да гэтага часу нашу красоўкі, набытыя ў 2019 годзе. Красовак у мяне шмат — я не аскет, проста абутак таксама рэдка мяняю, як відаць. На адзенне для жонкі і дзіцяці сыходзіць каля 150 рублёў у месяц.

Растэрміноўкі

У снежні 2024 года ўпершыню ў жыцці ўзяў штосьці ў растэрміноўку. Патрэбен быў новы робат-пыласос, а даляр моцна рос. Думаў, што з-за курсу так будзе выгадней. У выніку прайграў у грошах, але робатам задаволены. Плацеж — 350 рублёў у месяц.

Яшчэ афармляў карту «Альфа 100 дзён». Па ёй выходзіць 500 рублёў у месяц, але гэтыя сродкі далей мы проста трацім.

Мы нядаўна набылі даволі дарагую машыну. Зноў жа, хацелі выйграць на курсавай розніцы. Узяў карту на 5000 рублёў, каб аплаціць Каска і іншыя дробязі, звязаныя з купляй. Не атрымалася — даляр потым упаў.

Іншыя выдаткі

Ніколі толкам не лічыў, колькі мы трацім у месяц, хаця часам спрабаваў — каб з заробку купіць як мага больш валюты, а астатняе пакінуць на жыццё (як і большасць беларусаў).

Здаецца, трацім каля 400 рублёў. У асноўным, грошы ідуць на штосьці спантаннае: жонка ўбачыла, спадабалася, набыла і г. д. Сума, вядома, большая, але я аддаю перавагу працягваць сябе падманваць.

Вялікія выдаткі ў 2024 годзе:

Абнавіў ПК на мяжы 2023—2024 года — уклаў 2000 у. а., пакуль без новай відэакарты (веру, што знайду час для гульняў і тады дакуплю).

Новы тэлефон — 1000 у. а.; мяняць не планую, тэхнікай не захапляюся.

Аперацыя сваяку — 800 у. а.

Дзве паездкі ў адпачынак за год — каля 5000 еўра (у 2024 годзе выйшла нават больш).

Набыў жонцы машыну — 37 000 у. а.

У выніку

Калі адкінуць усё «экстра» і пакінуць толькі руціну — ежу, камуналку, здароўе, выдаткі на дзіця, адзенне, забавы і цяперашнія растэрміноўкі— на сям’ю з трох чалавек мы трацім каля 3450 рублёў у месяц.

Мы абодва ўсведамляем, што для распрацоўшчыкаў гэта ўсё можа хутка скончыцца. Давядзецца шукаць новую прафесію. Калі пашанцуе — атрымаецца хутка, а калі не, то, каб не апынуцца на дне, трэба загадзя адкладаць.

Сказаў чалавек, які ўклаў 37 тысяч даляраў у машыну — але гэта сапраўды было тое, чаго даўно хацела жонка.

Зараз мы жывём звычайным жыццём, не раскідваючыся грашыма (прынамсі, на мой погляд) і стараючыся максімальна адкладаць.

Каментары8

  • Сатурн
    04.04.2025
    А можна хотя бы на пятом году начать писать про жизнь обычных работяг, а не ойтишников? Или кроме ойтишников в Беларуси никто не живет?
  • Самы чэсны
    04.04.2025
    Filipp, Ніякая не СНДшная. Еўразвяз выдзяляе грошы для "беларускага народу" - вы асабіста бачылі хоць капейчыну? Вось! Але ж дзесьці "ў сям'і" яны ёсцейка!
  • Карова неабдрыстаная
    04.04.2025
    Так, у нас ён працуе!

Цяпер чытаюць

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае1

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Усе навіны →
Усе навіны

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

Прэс-сакратар МЗС падарыў Марыі Захаравай сякеру ФОТАФАКТ14

Перамовы Расіі і Украіны ў Стамбуле скончыліся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае1

«Беларусь, што з інтэрнэтам? Працуе праз раз!»: карыстальнікі А1 скардзяцца на праблемы, кампанія праблему прызнае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць