Літовец спрабаваў трапіць у Беларусь па пашпарце сябра. Выявілася, гэта псеўдамільянер, якога ў Літве абвінавачваюць у махлярстве
Беларускія памежнікі 29 снежня затрымалі літоўца, які спрабаваў трапіць у краіну па чужым пашпарце. Мяркуецца, што ён хацеў збегчы з-пад падпіскі аб нявыездзе.

Мужчыну затрымалі ў пункце пропуску «Каменны Лог». Ён ехаў у Беларусь на аўтобусе «Вільня — Мінск» і прад'явіў беларускім памежнікам чужы пашпарт. Мужчына патлумачыў, што не мог выехаць з Літвы па сваіх дакументах, таму пазычыў пашпарт у сябра.
Літоўца затрымалі і накіравалі ў ІЧУ, яму пагражае штраф да 100 базавых адзінак і дэпартацыя па адміністрацыйнай справе, а таксама да 2 гадоў «хіміі» па крымінальнай справе.
Як піша Delfi, мужчыну зваць Ігнас Ёмантас. На радзіме яго падазраюць у буйным махлярстве і іншых злачынствах. Ігнасу прызначана некалькі мер стрымання, уключаючы забарону на выезд з краіны.
У літоўскай пракуратуры пацвердзілі затрыманне грамадзяніна Літвы, які парушыў меру стрымання і спрабаваў з'ехаць у Беларусь. Аднак яго імя называць не сталі. Служба аховы мяжы Літвы правярае інфармацыю, а адвакат Ёмантаса нічога не ведае пра яго затрыманне.
МЗС Літвы паабяцаў аказаць затрыманаму кансульскую дапамогу і яшчэ раз заклікаў літоўцаў не ездзіць у Беларусь, а тым, хто знаходзіцца ў краіне, пакінуць яе.
Ёмантас называе сябе мільянерам. Паводле літоўскай прэсы, ён лічыцца лідарам злачыннай групоўкі, якая займалася махлярствам у сферы будаўніцтва, ухілялася ад падаткаў і нанесла шкоду дзяржаве ў памеры 1,2 млн еўра. Па справе праходзяць восем падазраваных, якім інкрымінуюць пяць крымінальных артыкулаў, уключаючы адмыванне грошай.
-
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
-
Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?
-
Андрусь Бездар, які выйшаў з СІЗА, расказаў, як яго справа цяпер і што будзе далей
Цяпер чытаюць
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Каментары