Свет33

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі

Шэраг грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія знаходзяцца ў санкцыйных спісах ЕС і ЗША з-за поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну, атрымалі пашпарты Мальты па схеме «залатой візы».

Пашпарт Мальты. Ілюстрацыйнае фота

Пра гэта гаворыцца ў публікацыі Financial Times, журналісты якой спасылаюцца на ўцечку дакументаў і афіцыйныя даныя, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Сярод такіх расіянаў, у прыватнасці, расійскі бізнэсовец Альберт Аўдалян, які трапіў пад санкцыі ЕС з-за вайны Масквы ва Украіне.

Мальтыйскі пашпарт дапамагае Аўдаляну і іншым расіянам з такім дакументам часткова абыходзіць забарону на ўезд у ЕС.

Сярод тых, хто атрымаў мальтыйскія пашпарты, былі таксама тры чалавекі, якія пазней трапілі пад санкцыі ЗША з-за вайны ва Украіне, і яшчэ тры чалавекі, якія аказаліся пад санкцыямі Украіны.

Сярод такіх асоб — Яўгенія Бярнова, якую ЗША абвінавацілі ў «махлярскім набыцці абсталявання падвойнага прызначэння», якое можа быць выкарыстана ў ваенных мэтах.

Бярнова заявіла, што «атрымала грамадзянства Мальты пасля дбайнага і шматступеньчатага працэсу праверкі» і што яна мае «сапраўдныя сувязі з Мальтай», у прыватнасці бізнэс, які, паводле яе слоў, з'яўляецца «рэальнай інвестыцыяй у Мальту і не мае нічога незаконнага або схаванага».

Бярнова таксама заявіла, што ўключэнне яе ў санкцыйны спіс з'яўляецца «памылкай амерыканскіх уладаў».

Уладальнікі пашпартоў уваходзяць у вялікую групу з 16 чалавек, якія паспяхова аплацілі атрыманне грамадзянства Мальты, нягледзячы на тое, што пазней трапілі ў санкцыйныя спісы або былі асуджаныя за злачынствы.

Як адзначаецца, па меншай меры адзін з мальтыйскіх пашпартоў быў пазней ануляваны.

Паводле ўцечак інфармацыі, расійскі мільянер Павел Мельнікаў атрымаў мальтыйскі пашпарт у 2015 годзе і пашпарт Сент-Кітс і Невіс у 2012 годзе з дапамогай кампаніі Henley.

У 2018 годзе фінскія ўлады правялі ператрус у яго маёмасці на фінскім архіпелагу Турку. У лютым ён быў асуджаны ў Фінляндыі за падатковае і бухгалтарскае махлярства. З таго часу яго грамадзянства Мальты было анулявана.

Мельнікаў аспрэчвае прысуд і заявіў, што таксама будзе абскарджваць ануляванне свайго мальтыйскага пашпарта.

Выданне нагадвае, што Мальта з'яўляецца апошняй краінай Еўрапейскага саюза, якая дагэтуль прапануе продаж свайго грамадзянства. У сувязі з гэтым Еўрапейская камісія падала пазоў у Суд ЕС з мэтай спынення гэтай схемы.

Камісія сцвярджае, што гэтая схема «падрывае сутнасць і цэласнасць грамадзянства ЕС». Чакаецца, што суд вынесе рашэнне ў аўторак.

Мальта патрабуе ад заяўнікаў на грамадзянства аднаразовай інвестыцыі ў памеры не менш за 600 тысяч еўра, набыцця або арэнды нерухомасці, ахвяравання 10 тысяч еўра на дабрачыннасць і пражывання ў краіне на працягу трох гадоў. Патрабаванне пражывання можа быць скарочана да аднаго года для асобаў, якія інвестуюць 750 тысяч еўра.

На фоне крытыкі ўлады Мальты заяўляюць, што ўзмацнілі праверкі і забаранілі грамадзянам Расіі і Беларусі атрымліваць свае пашпарты.

Каментары3

  • Тихон
    28.04.2025
    Это капля в море. Весь русский мир и скрепы в Испании и на лазурке. Там о войне вообще не слышали.
  • Беларус
    28.04.2025
    Пакуль дыктатары ня зробяцца непасрэднай ваеннай праблемай для ЕЗ - заўсёды знойдзецца нейкая Мальта, для якой "вайна далёка ды ўвогуле: трэба неяк жыць далей..." і можна трохі падзарабіць на санкцыях, што стараюцца і ўводзяць твае калегі па цэху (тут можна было б прывесьці аналёгію з пратэстамі і беларускай інфапрасторай, але цэнзура не прапусціць - крыўдна ім і ня ёмка апошнім часам). І Пакуль ЕЗ не прыдумае эфектыўны інструмент уздзеяньня (грашыма, вядома, а не "заклапочанасьцямі") на такія краіны - нічога ня зменіцца. Бо гэтая прастора не пра каштоўнасьці, а пра грошы. Таму барыжыць каштоўнасьцямі мусіць быць супернявыгадна - тады мо і будзе якісь плён.
  • EspBel
    28.04.2025
    Тихан, гэтыя нікому не замінаюць, тым больш, што тут і ўкраінцаў зашмат.

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў11

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў11

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць