У Гродне пачалі ўзводзіць два гандлёвыя цэнтры. Адзін з'явіцца ў мікрараёне Баранавічы, а другі — у Грандзічах, і стане адным з самых вялікіх у горадзе. Вось што пра іх вядома, піша newgrodno.by.

Пра будаўніцтве гандлёвага цэнтра ў Грандзічах загаварылі некалькі гадоў таму. Вялікую тэрыторыю абгарадзілі, але ніякіх работ доўгі час там не было. А цяпер на аб'екце з'явілася цяжкая тэхніка: самазвалы, экскаватары і бульдозеры.



Пад забудову выбралі землі паміж вуліцай Асфальтавай і чыгуначнай лініяй, што падзяляе Грандзічы і Дзевятоўку. Ён зойме 12 тысяч квадратных метраў. Каля 2,5 тысяч квадратаў адвядуць пад вялікі супермаркет. Таксама тут з'явяцца офісы, буцікі і некалькі кавярняў. ГЦ стане адным з самых вялікіх у горадзе.
Пра тэрміны будаўніцтва нічога невядома.

Другі гандлёвы цэнтр узводзяць у самым цэнтры мікрараёна Баранавічы — на скрыжаванні вуліц Пясочнай і Ваўжэцкага.


Яго плошча складзе больш за 500 квадратных метраў. Будынак мае Г-падобную форму. У адным з крылаў размесціцца харчовая крама. У другім адкрыюцца аб'екты бытавога абслугоўвання.

Тэрыторыю вакол ГЦ добраўпарадкуюць. Побач пабудуюць і прасторную паркоўку.
Каментары