Грамадства11

Гандлёвы цэнтр Avia Mall адкрыюць у маі

Гарадскія ўлады паведамілі, што гандлёвы цэнтр Avia Mall адкрыецца ў жыллёвым комплекце «Мінск-Свет» у маі 2025 года. Інфармацыя апублікаваная ў афіцыйным тэлеграм-канале Кастрычніцкага раёна Мінска.

Паводле слоў намесніка кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Дзяніса Віхрэнкі, адкрыццё падобнага буйнога ГЦ патрабуе ад забудоўшчыка дбайнай прапрацоўкі ўсіх аспектаў, у тым ліку юрыдычных, якія тычацца арэндных адносін, а таксама захавання нормаў і стандартаў бяспекі, выканання патрабаванняў заканадаўства. Чыноўнік адзначыў, што гэты працэс няхуткі і працаёмкі.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі ўдакладніў, што забудоўшчыкам вядзецца праца па каардынацыі дзейнасці арандатараў, якія праводзяць пераасталяванне і перапланіроўку арэндных плошчаў ўнутры гандлёвага цэнтра Avia Mall.

Галоўным арандатарам у новапабудаваным ГЦ выступіць ТАА «Грынрозніца», удакладніў Дзяніс Віхрэнка. 

Раней паведамлялася, што гіпермаркет Green пачне працаваць у гэтым гандлёвым цэнтры з 30 красавіка.

Каментары1

  • даведка
    11.04.2025
    Дизайн тестовой таблицы на фасаде слизали у техцентра Останкино и/или у Philips?

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць