Грамадства

На вайсковую службу прызываюць афіцэраў запасу

Аляксандр Лукашэнка 5 мая падпісаў указ № 179 «Аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу». Падкрэсліваецца, што мерапрыемствы, прадугледжаныя гэтым дакументам, праводзяцца Узброенымі сіламі штогод на планавай аснове.

Здымак ілюстрацыйны

Падпісаным указам прадугледжваецца ў 2025 годзе прызваць ва Узброеныя сілы і органы пагранічнай службы грамадзян Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве Узброеных сіл і не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву.

Мяркуецца, што такім чынам удасца павысіць узровень укамплектаванасці першасных вайсковых пасад афіцэрскага складу і забяспечыць падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць