Спорт33

У чэмпіянаце Беларусі будзе гуляць футбаліст зборнай Ямайкі, гэта самы дарагі гулец першынства краіны

Яго трансферны кошт — 3,2 млн еўра.

Фота: football.by

Чэмпіён краіны «МЛ Віцебск» падпісаў гульца зборнай Ямайкі Шамара Нікалсана.

Нікалсану 28 гадоў. Ён нарадзіўся ў сталіцы Ямайкі Кінгстане. Прафесійную кар’еру пачаў на радзіме, пасля чаго пераехаў у Еўропу. Спачатку гуляў за славенскі «Дамжале», потым у бельгійскім «Шарлеруа» (правёў за клуб 80 матчаў і забіў 11 мячоў), маскоўскім «Спартаку», французскім «Клермоне», апошні яго клуб — мексіканская «Ціхуана», які і аддае Нікалсана ў арэнду ў Беларусі.

Нікалсан правёў 62 матчы за зборную Ямайкі і забіў 11 галоў. Цяпер зборня гуляе ў плэй-оф за выхад на чэмпіянат свету і прэтэндуе на трапленне ў турнір. 27 сакавіка адбудзецца першы паўфінальны матч стыкавых матчаў супраць Новай Каледоніі. У выпадку перамогі яны ў фінале згуляюць са зборнай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга.

Паводле звестак статыстычнага партала Transfermarkt, ён адразу стаў самым дарагім футбалістам чэмпіянату. Яго трансферная вартасць ацэньваецца ў 3,2 млн еўра. Так, у найлепшага гульца Беларусі мінулага года Валерыя Грамыкі, што перайшоў у «МЛ Віцебск» з казахстанскага «Кайрата» — 1,5 млн.

Уладальнік віцебскага клуба Арцём Лявонаў у інтэрв'ю Onliner.by расказаў, колькі будзе атрымліваць Шамар Нікалсан у камандзе.

«Некалькі тыдняў таму мне патэлефанаваў агент футбаліста і прапанаваў паслугі Шамара. Мы былі не супраць і дамовіліся пра ўмовы. Яны для нас вельмі добрыя. 90 % заробку будзе пакрываць «Ціхуана», з якой у Нікалсана дзейны кантракт. Мы будзем даплачваць каля 10 тысяч даляраў у месяц. У «Ціхуане» яго заробак каля 100 тысяч», — расказаў ён.

Лявонаў кажа, што ямайца матываваў пераход у беларускі чэмпіянат тым, што ёсць магчымасць гуляць у Лізе чэмпіёнаў: «Думаю, матывацыя менавіта ў гэтым: дайсці да асноўнага раўнда і спадабацца якому-небудзь іншаму клубу» [каб трапіць у асноўны раўнд Лігі чэмпіёнаў, трэба прайсці чатыры этапы кваліфікацыі — НН].

Магчыма, Нікалсан дэбютуе за «МЛ» у гэту нядзелю ў матчы ў адказ Кубка Беларусі супраць брэсцкага «Дынама», які пройдзе ў Віцебску.

Каментары3

  • grann
    11.03.2026
    😂🤣
  • По 350
    11.03.2026
    Это надо быть очень одаренными, нанимать футболиста, который не хочет играть в клубе. Про 90% оплачивает клуб, за который он не будет играть - это вообще на каких лохов рассчитано?
  • Žvir
    11.03.2026
    Nu... Ale nie, naŭrad-ci.

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць