Вайна55

Украіна абвясціла ў вышук ураджэнца Беларусі. Яго абвінавачваюць у катаванні жыхароў акупаванага Скадоўска

Украіна абвясціла ў міжнародны вышук ураджэнца Беларусі, якога абвінавачваюць у выдачы загаду на жорсткае абыходжанне з цывільным насельніцтвам, у незаконным зняволенні, утрыманні ўкраінцаў у антысанітарных умовах, пазбаўленні іх ежы і вады, а таксама ў парушэнні законаў і звычаяў вайны, піша Радыё Свабода.

У маі 2021 года Багатураў камандаваў парадам у Тальяці

Следчае ўпраўленне Службы бяспекі Украіны ў Херсонскай вобласці завялі супраць ураджэнца Слуцка, грамадзяніна Расіі Віктара Багатурава крымінальную справу паводле ч. 1 артыкула 438 Крымінальнага кодэксу Украіны (парушэнне законаў і звычаяў вайны).

У міжнародны вышук Віктара Багатурава абвясцілі 31 сакавіка і завочна арыштавалі яго 24 красавіка 2025 года.

Усіх затрыманых часта не маглі змясціць у мясцовых следчых ізалятарах і ўпраўленнях паліцыі. У Скадоўску, напрыклад, апроч упраўлення паліцыі, людзей звозілі ў дзіцячы лагер аздараўлення і адпачынку «Слава», дзе іх незаконна ўтрымлівалі і дапытвалі.

Ураджэнец Беларусі Віктар Багатураў выконваў функцыі вайсковага каменданта Скадоўскага раёна Херсонскай вобласці. Ён асабіста ўдзельнічаў у допытах і збіцці прадстаўнікоў кіраўніцтва Скадоўска — мэра Аляксандра Якаўлева, ягонага намесніка і сакратара гарадской рады.

Пасля затрымання Аляксандра Якаўлева змясцілі ў камеру мясцовага ўпраўлення паліцыі. Адтуль для допыту яго выводзілі ў кабінет іншыя вайскоўцы. Віктар Багатураў сам праводзіў допыт, каб дабіцца ад мэра Скадоўска нфармацыі аб наяўнасці зброі ў мясцовых жыхароў і арганізацыі муніцыпальнай варты.

Каб разгаварыць мэра, Багатураў пачаў біць яго, наносячы ўдары па грудзіне і шыі. Не атрымаўшы ніякай інфармацыі, пабітага Якаўлева вярнулі ў камеру. Праз пяць гадзін яго вызвалілі пад ціскам мясцовых жыхароў, якія выйшлі на мітынг, калі стала вядома аб ягоным затрыманні.

У крымінальнай справе ёсць яшчэ тры эпізоды катавання затрыманых украінцаў.

Расійскія вайскоўцы, якімі кіраваў Багатураў, патрабуючы інфармацыі аб «украінскіх дыверсійных групах», імітавалі расстрэл затрыманага, націскаючы цынгель пісталета над яго галавой. Потым яго перавезлі ў дзіцячы лагер «Слава», дзе працягнулі допыт. За адмову супрацоўнічаць на загад Багатурава затрыманага спачатку моцна пабілі гумавымі дручкамі, а калі той упаў на падлогу, пачалі біць нагамі. У выніку затрыманы некалькі разоў траціў прытомнасць.

Каментары5

  • Багатуров - не беларускае прозвішча
    05.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    05.05.2025
    Багатуров - не беларускае прозвішча, Бацька вайсковы таму нарадзіўся у Слуцку Прозвішча.... .тюрскае )))) З падобным падыхом ці са Скадовска ці з Геніческа ..мясцовы.
  • !!!
    05.05.2025
    Очень интересная и содержательная статья о гражданин московии по фамилии Багатуров, которого родили под Слуцком в Беларуси, а возможно СССР.Как то уж очень много таких историй опубликовано в последнее время. К чему бы?
    PS Больше всех мне понравилась статья об погибшем в Украине беларуском офицере, родился под Гомеле в 91году ещё во время сов. союза, в возрасте 4 месяцев вывезен в московию, где стал российским офицером, но погиб как беларуский по месту рождения.Респект НН.

Цяпер чытаюць

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай хоча стаць тэхналагічным лідарам свету — але праблемы ў эканоміцы толькі растуць10

Дзяўчынку, якая згубілася ў Віцебскім раёне, знайшлі

Іван Ургант запусціў уласны ютуб-канал6

У Віцебскім раёне ратавальнікі шукаюць 15‑гадовую дзяўчынку. Разгорнуты маштабны пошук

Сям'я Дашкевічаў уз'ядналася ў Вільні ФОТАФАКТ15

Абмяркоўваецца лёс Запарожскай АЭС. ЗША там хочуць заняцца майнінгам4

Работніца «Камунаркі» шакавала памерам навагодняга падарунка ад прадпрыемства18

Беларусы адпачылі зімой шэсць дзён у санаторыі прэміум-класа. Колькі заплацілі?5

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Даследчыкі знайшлі месца ў Беларусі, дзе базуецца «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць