У першым матчы другога раўнду плэй-оф Кубка Стэнлі «Вашынгтон Кэпіталз» на хатнім лёдзе ў авертайме прайграў «Караліне Харыкейнз» з лікам 1:2.

Фота: x.com/Capitals
Адзіны гол «Вашынгтона» ў гэтай сустрэчы забіў беларускі форвард Аляксей Протас, які гуляў у чацвертым звяне. Аляксей закінуў на 23-й хвіліне.
Гэта стала першым голам у плэй-оф НХЛ у кар’еры.
Агулам Протас правёў на лёдзе 16 хвілін і 2 секунды, у тым ліку амаль дзве хвіліны (1:56) гуляў у меншасці. У яго актыве: 1 гол, 4 кідкі (2 міма варот), 1 заблакаваны кідок суперніка, паказчык карыснасці: «0».
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары