Культура11

Дзе правесці Ноч музеяў? Топ месцаў у Мінску і па-за межамі

Традыцыйныя танцы пад гармонік, ноч у палацы, канцэрт Іллі Шынкарэнкі, сямейны квэст «Адпачні з Купалам» — паглядзелі, як арыгінальна можна правесці ноч музеяў 17 мая.

Пагрузіцца ў творчасць Янкі Купалы

Сталічны літаратурны музей Янкі Купалы 17 мая запрашае стаць удзельнікамі інтэрактыўнай праграмы «100 і 1 ноч», прысвечанай 100-годдзю надання Янку Купалу звання народнага паэта Беларусі і 120-годдзю пачатку яго творчай дзейнасці.

Абяцаюць сямейны квэст на тэму адпачынку, тэматычную выставу, а таксама разнастайныя жывыя выступы — напрыклад, арт-групы «Церніца» з батлеечным спектаклем «Купальская містэрыя» і фальклорнага калектыву «Крона» з майстар-класам па народных танцах і спевах.

Бонусам — рэтра-кіно з фондаў музея.

Кошт: 10 рублёў, але для дашкольнікаў уваход бясплатны.

Адзначыць з размахам 185-годдзе Францішка Багушэвіча

Яшчэ адна юбілейная дата, якую запрашае адсвяткаваць у сваіх сценах Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры — 185 гадоў з нараджэння пісьменніка Францішка Багушэвіча.

Адзначаць будуць маштабна: з лялечным тэатрам, танцамі, песнямі, квізамі, неонавым шоу і нават падарункамі для 50 першых наведнікаў.

Кошт: 20 рублёў.

Сустрэцца з унукам Коласа і патанчыць на канцэрце Іллі Шынкарэнкі

Музей Якуба Коласа ў сёлетнюю музейную ноч арганізуе ў сябе сустрэчу з унукам пісьменніка — Данілам Міцкевічам. На гэта мерапрыемства варта рэгістравацца асобна. Усім, каму не хопіць месцаў, прапаноўваюць альтэрнатыву. Для дзяцей — майстар-класы па гліне і стварэнні значкоў, а таксама лекцыю па сталовым этыкеце.

Асобная разыначка праграмы 17 мая — вялікі вечаровы канцэрт спевака і папулярнага тыктокера Іллі Шынкарэнкі. Квіткі на яго таксама варта набываць асобна, кошт — 20 рублёў.

Навучыцца традыцыйным беларускім танцам

За межамі сталіцы цікавую праграму падрыхтаваў філіял Веткаўскага музея стараверства і беларускіх традыцый у Гомелі. У гэтым годзе яна заснаваная на сімволіцы птушкі пава ў нашых продкаў: «Паву, паўліна нашы продкі называлі райскай птушкай. Яе вышывалі на ручніках, пра яе спявалі ў песнях, а ў Неглюбцы на дзяўчыну, апранутую ў строй, казалі: ідзе як пава».

У гонар павы чакаецца цэлая серыя тэматычных майстар-класаў: пляценне саламянай птушкі-абярэгу, стварэнне лялькі-мотанкі «Птушка-радасць» і нават птушкі-выцінанкі.

Пад самую ноч у музеі пачнуць вучыць беларускім танцам пад гармонік. Дзе яшчэ можна за адзін вечар паспрабаваць навучыцца танчыць Лявоніху, Падыспань, Польку, Кракавяк і Базар?

Кошт: уваход вольны (але вітаецца данат)

Стварыць радавы герб

Ноч музеяў — яшчэ адна нагода з’ездзіць у адзін з самых прыгожых гарадоў Беларусі — Гродна. Мясцовы гісторыка-археалагічны музей у гэтым годзе заваблівае атмасферай кахання, якую плануюць стварыць тэматычнымі спектаклямі, выставай і гульнямі.

Асобная фішачка — майстар-клас па стварэнні радавога герба. Унікальная магчымасць займець свой уласны герб, нават калі ў вашых продкаў ніколі не было нічога падобнага. Вялікая гісторыя і новая традыцыя можа пачацца з вас!

Кошт: ад 10 да 35 рублёў

Прадэгуставаць стравы з паэмы Міцкевіча «Пан Тадэвуш»

Дом-музей Адама Міцкевіча ў Навагрудку арганізоўвае сапраўдную званую вячэру, на якой наведнікі змогуць пачаставацца стравамі, што згадваюцца ў паэме «Пан Тадэвуш».

Акрамя гэтага, вас навучаць гатаваць сапраўдныя беларускія традыцыйныя напоі. Гучыць крута, тым больш і ўваход на імпрэзу бясплатны.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Віленчук
    15.05.2025
    А дзе Вільня???

Цяпер чытаюць

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках3

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска зачыніўся рэстаран «на мільён»3

Адміністратарку беларускай Вікіпедыі кінулі на суткі5

Польскія памежнікі заявілі, што з беларускага боку мігрантам дапамагалі людзі ў форме2

У двары з’явіцца басейн. Якія навінкі чакаюць грамадскія лазні Мінска

У Стамбул прыляцеў урадавы самалёт з Масквы

Трамп адмовіўся ад паездкі на перамовы па Украіне4

Вялікая трансфармацыя Airbnb: ад кватэр да ўсяго на свеце1

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле19

Арцём Брухан абраны спікерам Каардынацыйнай рады замест зніклай Анжалікі Мельнікавай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках3

Без песняў Меладзэ і ў форме: як пройдуць выпускныя ў школах і дзіцячых садках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць