Культура11

Сёння за мяжой пройдуць мерапрыемствы да «Ночы (не)расстраляных паэтаў»

Сёння 29 кастрычніка і найбліжэйшымі днямі ў свеце традыцыйна пройдуць літаратурныя вечарыны памяці рэпрэсаваных беларускіх творцаў, што былі расстраляныя ў 1937‑ым і трапілі пад рэпрэсіі савецкай карнай сістэмы, паведамляе тэлеграм-канал «Суполка беларускіх пісьменнікаў». 

Вось некаторыя адрасы — далучайцеся!

Торунь

19:00 — літаратурны вечар і перфоманс на вольным паветры ля помніка Каперніку (Rynek Staromiejski).

Варшава

Імпрэза ў Музеі Вольнай Беларусі ( Foksal 11).

Уроцлаў 

імпрэзы памяці пройдуць: 

18:30 — Between Bistro-Bar (Szewska 27).

19:00 — CUKR (Ul Ruska 46A (lok 201)).

Вільня

18:30 — сквер каля Музея акупацыі і барацьбы за свабоду, вул. Аўку, 2А.

20:00 — у Mroj-hall тэатры пройдзе Спектакль «Крывавая ноч». 

Беласток

17:00 — паэтычная акцыя каля кансулата Беларусі.

18:30 — у Цэнтры беларускай культуры пакажуць спектакль «Бежанцы 1915».

Прага

31 кастрычніка, 19:00 — імпрэза ў пражскай кавярні і кнігарні Božská Lahvice (Bílkova 122/6, 110 00 Josefov).

Стакгольм

31 кастрычніка — імпрэза ў кнігарні Interbok (Hantverkargatan 32).

Рыга

1 лістапада — Кутні дом (вул. Брывібас, 61).

16:00 — экскурсія па былым будынку КДБ.

17:00 — лекцыя пра сталінскія рэпрэсіі, якую правядзе даследчыца і былая палітзняволеная Валерыя Чарнаморцава, і канцэрт.

Больш падрабязна пра запланаваныя мерапрыемствы ў Польшчы, Літве і іншых краінах можна прачытаць тут.

Да 2020 года такія мерапрыемствы памяці праходзілі ў Курапатах пад Мінскам, але пасля маштабных і жорсткіх рэпрэсій гэта немагчыма і небяспечна.

Каментары1

  • 12345
    29.10.2025
    Застаецца ўспомніць адно, кім былі ўсе гэтыя расстраляныя, і як верай і праўдай, за поўнае карыта, служылі савецкай уладзе.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт39

У Салігорску частка жыхароў ужо два тыдні жыве без гарачай вады4

17‑гадовага беларуса затрымалі за стварэнне вядомага віруса-траяна Mamont1

Супербабуляй Беларусі стала жыхарка Скідзеля. Пасля перамогі яна звярнулася да залы па-беларуску: «Будзе жыць вечна!»11

Трайное забойства ў Столінскім раёне — 33‑гадовы вясковец забіў двух сабутыльнікаў і іх маці5

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы3

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць