Культура

Журы вызначыла кароткія спісы Прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Журы зацвердзіла кароткія спісы намінантаў на Прэмію Цёткі, якая ўручаецца найлепшай кнізе для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць 4 кнігі у літаратурнай і 7 кніг у мастацкай намінацый. У 2024 — 5 і 6 кніг адпаведна, піша bellit.info.

Прэмія Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей. У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.

Уручэнне Прэміі Цёткі адбудзецца на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які адбудзецца 7‑9 лістапада ў Познані.

Кароткі спіс Прэміі Цёткі 2023 

Літаратурная намінацыя

  1. Ева Вайтоўская «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
  2. Валер Гапееў «Вольнеры. Прадвесце». Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
  3. Алесь Кудрыцкі «Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада».Выдавецтва «Янушкевіч», 2023.
  4. Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 

Мастацкая намінацыя

  1. Марыся Вярцейка — Марыся Вярцейка «Сплюшка і Каралева Жахаў».Выдавецтва «Тэхналогія», 2023.
  2. Багдан Даўгяла — Эліяш Барт «Джа: Легенда аб забраным сэрцы». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  3. Вольга Дзятко — Аляксей Пысін «Матылёчкі-матылі». Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 2023.
  4. Вера Забароўская — Алесь Сапега «Першая чытанка». Выдавецтва «Корчак», 2023 (зашыфраваны ўдзел).
  5. Лізавета Лянкевіч — Ян Бжэхва «Акадэмія доктара Клякса». Выдавецтва «Папуры», 2023.
  6. Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2023. 
  7. Кацярына Сцяжко — Тодар Кляшторны «Пра зайца, ваўка і мядзведзя». Выдавецтва «Słowianka», 2023.

Кароткі спіс Прэміі Цёткі 2024 

Літаратурная намінацыя

  1. Альгерд Бахарэвіч «Капітан Лятучая Рыба». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024. 
  2. Валер Гапееў «Вольнеры. Бясконцы дзень». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  3. Эльга Папова «Мора ў горадзе». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  4. Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  5. Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік». Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.

Мастацкая намінацыя

  1. Маргарыта Аніс — Вераніка Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца». Выдавецтва «Лубін», 2024 (зашыфраваны ўдзел).
  2. Лілія Давыдоўская — Ганна Янкута «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік».Выдавецтва «Янушкевіч», 2024.
  3. Воля Кузьміч — Андрэй Скурко «Стукі-грукі — што за гукі». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
  4. Анатоль Лазар — Аляксандра Хамянок «Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху». Выдавецтва «Słowianka», 2024.
  5. Марыя Платонава — Ян Бжэхва «Хрушч». Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.
  6. Мечыслаў Ян Супрон — Мечыслаў Ян Супрон «Залатое зерне: казкі».Выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2024.

Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі «Першай чытанкі для дзетак-беларусаў». Прэмія ўручаецца з 2016 года. У 2022 годзе лаўрэатамі прэміі Цёткі сталі Антон Францішак Брыль з кнігай «Мышыныя Каляды» у літаратурнай намінацыі і Лілія Бусарава з кнігай «Мой рыжы Бім» Эдзі Агняцвет у мастацкай намінацыі. 

Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва «Viartańnie», Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць