Усяго патроху6666

Айцішніца, якая вярнулася з эміграцыі, пахвалілася, што ідзе выступіць на АНТ — у каментарах адкрыўся партал у пекла

Рэсурсная менеджарка і распрацоўшчыца кампаніі iTechArt Group Алеся Лобач падзялілася на старонцы ў Linkedin, што яе паклікалі на АНТ у ток-шоу «Яшчэ не вечар». Дзяўчына рэспектуе Марыі Калеснікавай, але не рашаецца назваць яе прозвішча.

Дзяўчына, па яе словах, трапіць на здымкі «на наступным тыдні». Не выключае яна (ці то жартам, ці то ўсур’ёз) і прыход у эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка.

Супрацоўнікаў АНТ прыцягнуў каментар Алесі на тэму эміграцыі, які яна публікавала ў Threads. Айцішніца паспела пажыць у Егіпце і Польшчы і, па яе словах, цяпер лепш асэнсавала, што ў Беларусі лепш.

Адзін з мінусаў, які яна акрэслівае ў дачыненні да Польшчы, напрыклад, забарона на аборты. «Мая сяброўка ледзь не загінула праз гэта, напрыклад», — не ўдакладняе абставіны Алеся, падкрэсліваючы, што ў яе пры гэтым не было праблем з легалізацыяй. «У мяне ёсць сталы побыт па карце паляка — складанасцяў у мяне там не было. Пытанне майго пераезду — у камфорце для мяне».

У каментарах людзі задаюцца пытаннем, навошта па сваёй волі «ісці пэцкацца» на прапагандысцкае тэлебачанне.

«Здымацца ў прапагандысцкіх роліках — вялікая ганьба. Чорная пазнака для шмат якіх беларускіх кампаній на ўсё жыццё», — адзначае адзін з калег Алесі па IT-сферы.

Некаторыя не хаваюць эмоцый абурэння, адзначаючы, што пішуць на адрас аўтаркі допісу першы негатыўны каментар у жыцці:

«Беларусы пакутуюць у турмах, беглі ад рэпрэсій, а вы такая: «У Еўропе дрэнна, у Беларусі — выдатна!» Тое, што ў вас не атрымалася — не значыць, што ў Еўропе дрэнна. Проста вы не пацягнулі. АНТ — памыйніца і прапаганда дыктатарскага рэжыму. Калі вы за Лукашэнку і яго палітыку, рэпрэсіі, супрацу з Расіяй, то тады там вам і месца ў Беларусі».

Алеся Лобач. Фота: старонка ў Linkedin

У адказ Алеся Лобач дастала козыры: «Я з тых, хто бачыць і разумее загадзя, якія наступствы будуць у пэўных дзеянняў. Ці я прымушала беларусаў рабіць тое, за што іх пасадзілі? Я разумела, што мне ёсць што губляць. Хто не асэнсоўваў да канца — мне шкада, што так выйшла».

На яе погляд, сапраўдныя патрыёты, якія змагаюцца за Беларусь, не з’язджалі б з краіны.

«Сапраўдныя патрыёты застаюцца і змагаюцца, як усім вядомая Марыя К., напрыклад (аўтарка, верагодна мае на ўвазе Марыю Калеснікаву, але не рашаецца пісаць яе прозвішча цалкам — НН). А не сядзяць у цяпле і ў іншай краіне і расказваюць іншым, як жыць.

Па словах Лобач, яе працадаўца iTechArt Group не мае нічога супраць здымкаў супрацоўнікаў на прапагандысцкім тэлебачанні. «Таму што думае шырэй ці пад іншым ракурсам».

Кампанія iTechArt Group займаецца распрацоўкай праграмнага забеспячэння і кансалтынгам, спецыялізуецца на вэб– і мабільным праграмаванні.

Каментары66

  • Поцык
    15.05.2025
    Очень хорошо, что подобные люди наконец уезжают из Польши. Побольше бы. [Рэд. Выдалена]. Ничего, кроме жадности, ими не двигало, санкции делали своё дело. И здесь они обвиняют нас в том, что им "пришлось" уехать. Мол, ходили толпами, испоганили их жизни.

    [Зрэдагавана]
  • Лёлік з-пад Лімасола
    15.05.2025
    Праца ў айці не заўсёды прыкмета розуму
  • Df
    15.05.2025
    Ураду Польшчы самы час пазбавіць паненку сталага побыту і карты паляка.

Цяпер чытаюць

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава1

Літоўскія фуры сутыкаюцца з праблемамі пры выездзе з Беларусі6

Ва ўніверсаме «Суседзі» заўважылі торбачкі з лагатыпам Louis Vuitton ФОТАФАКТ1

Прайшло лёсаванне стыкавых матчаў чэмпіянату свету па футболе5

У Турцыі да 25 гадоў асудзілі адэсіта, які насмерць збіў двух узброеных рабаўнікоў15

Межы адкрываюцца. А што з візамі? Вось якія краіны іх выдаюць ахвотней2

«Сын Гітлера», «мярзотнік» і «нацыст» — Бразілія абураная канцлерам Германіі7

Тут жыла савецкая эліта. У Мінску прадаецца рэдкая кватэра за $720 0005

Дык што за аб'ект ляціць праз Сонечную, які нагадвае кіраваны касмічны карабель? Навукоўцы далі канчатковы адказ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Затрыманы экс-кіраўнік РРБ-Банка Віталь Дранкевіч, у мінулым сам следчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць