Гісторыя77

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі». Сталі вядомыя новыя факты пра апошні перыяд жыцця Магдалены Радзівіл

Даследчык-беларус з Масарыкавага ўніверсітэта ў чэшскім горадзе Брно Андрэй Калавур знайшоў у швейцарскім архіве новыя факты пра славутую мецэнатку Магдалену Радзівіл і падзяліўся імі ў фэйсбуку. Прах гэтай незвычайнай жанчыны ў 2018 годзе перапахавалі ў Мінску.

«Марыя Магдалена Радзівіл (1861-1945): «Але таму, што я люблю вас». Гэты выраз надрукаваў фрыбурскі часопіс La Liberté ў 1945 годзе. Такім чынам графіня адказвала, калі людзі пыталіся пра прычыну яе дабрыні. Якая, дарэчы, задакументаваная — Марыя перыядычна ахвяравала грошы ў Бюро дапамогі і начны прытулак Фрыбура, — піша Андрэй Калаўр. —

Я амаль нічога не ведаў пра швейцарскі перыяд Радзівіл, а гэта болей за 10 гадоў жыцця! Быццам бы яна жыла ў манастыры або апекавалася сёстрамі-дамініканкамі ў прытулку, канчаткова збяднела.

Цяпер я магу з упэўненасцю сказаць, што няма ніякіх падстаў так лічыць. Асобная справа CH AEF DPc Etrangers 16616 Магдалены Радзівіл захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Фрыбура, каб з ёй азнаёміцца, трэба ехаць у Швейцарыю. Мне атрымалася даследаваць крыніцы.

Марыя не адразу пераехала ў Фрыбур. Спачатку перабралася з Літвы, грамадзянкай якой была, у Нямеччыну ў 1923 годзе. Адтуль пачалося яе падарожжа па Швейцарыі: у 1930 годзе яна жыла ў гатэлі ў Давосе; у 1931 годзе — у Берне і Цэрмаце, у віле Фрэй; у 1932-1933 гадах — у Лазане, у пансіянаце Цымермана; у 1933-1934 гадах — у Берне, у гатэлі «Мантана».

Выбар Фрыбура выглядаў невыпадковым — сталіца каталіцкага кантона (Радзівіл — зацятая каталічка), мясцовы ўніверсітэт традыцыйна прыцягваў літоўцаў (якіх яна фінансава падтрымлівала). Але нават тут яна не планавала заставацца надоўга, з’язджала ў Данцыг. У 1935 годзе засялілася ў прыватны пансіянат Sainte-Elisabeth (думала, што ўсяго на год).

Дзякуючы крыніцам можна рэканструяваць яе блізкае кола — баранэса Мацільда дэ Планіц (дзялілі адзін пансіянат), каталіцкі святар, ілюстратар і пісьменнік Цэслас Жавускі (1893-1983), прафесар Фрыбурскага ўніверсітэта прынц Максіміліян Саксонскі (займаўся тэмай уніі), літоўскія палітыкі, інтэрнаваныя вайскоўцы з польскага лагера.

У 1937 годзе Станіслаў Радзівіл (1914-1976) — дыпламат і дырэктар авіякампаніі — абараніў дысертацыю «Украінцы падчас вайны» у Фрыбуры (напэўна, бачыліся). У адным артыкуле яна нават узгадвалася як аташэ амбасады.

Радзівіл адносна збяднела. Яна атрымлівала ад сваёй дачкі пажыццёвую рэнту памерам 20 000 франкаў на год. Трэба разумець, што дачка — Марыя Чартарыйская і яе муж Адам Чартарыйскі валодалі, напрыклад, Ойцаўскім курортам, знакамітым гатэлем Ламбер у Парыжы. Таксама Радзівіл мела на трох швейцарскіх рахунках 18 000 франкаў. Хоць яе даход паменшыўся з-за вайны — у 1939 годзе яна атрымала 7 500 франкаў — гэта ўсё адно заставалася вялікай сумай (роўная гадавому заробку менеджара ў Жэневе ў 1940 годзе).

У дакументах яна пазначала Беларусь як краіну паходжання; падкрэслівала, што дасканала валодае французскай, англійскай і польскай мовамі, а рускую і нямецкую ведае так сабе. Адказваючы на пытанне, чаму пакінула краіну паходжання, пазначыла: «Бальшавікі канфіскавалі ўсе мае землі, а мне пагражалі забойствам».

З 1940 года графіня жыла з пашпартам замежніка, які кожны год трэба было падаўжаць. Калі Саветы акупавалі Літву, была вымушаная заплаціць кантону залог у 2 000 франкаў (як гарантыя, што ёсць грошы).

«Калі вы зможаце пакінуць Швейцарыю?» — «Ніколі, улічваючы мае гады і немагчымасць вярнуцца ў маю краіну».

Каментары7

  • на фота ў артыкуле
    17.05.2025
    Я французскую не ведаю, але, здаецца, пазіцыя 3:
    Lieu d'origine: (месца паходжання) нечым падобная да Rusie Blanche
  • Pays d'origine
    17.05.2025
    Казус Рэбуса, У анкеце 1940 года, якую запаўняла Марыя Магдалена, напісана Russie Blanche каля "Ancienn pays d'origine". Хутчэй за ўсё мела на ўвазе грамадзянства (трэба высвятляць ці быў у яе пашпарт БНР). На фота анкета 1935 года. Тут яна пазначыла Rusie Blanche таксама ў раздзеле (месца) паходжання.
  • off-topic
    17.05.2025
    "Ржэвускі" - пэўна ж, пісьменнік перавернецца ў труне ад крыўды за гэтакае вымаўленне/напісанне свайго прозвішча.
    Rzewuski - калі ўжо не хочаце пісаць па-беларуску правільна "Жавускі", то хоць бы ўжо "Жэвускі".

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube10

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску12

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

«Прыбраць Пуціна — усё будзе па-іншаму». Лукашэнка расказаў, як папярэджваў прэзідэнта Расіі пра небяспеку замаху14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць