Грамадства77

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце

Настасся Касцюгова, дачка палітзняволенай паліталагіні Валерыі Касцюговай, некалькі гадоў працавала ў Офісе Святланы Ціханоўскай. У 2023 годзе дзяўчына пачала займацца кансультацыямі па стратэгічных камунікацыях, а пазней і выкладаць іх для нідэрландскіх і беларускіх студэнтаў. «Наша Ніва» распытала яе пра гэта.

Настасся Касцюгова. Фота: старонка ў Facebook гераіні

Цяпер Настасся — запрошаная лектарка ва Універсітэце Амстэрдама (Universiteit van Amsterdam). Гэта пазіцыя без пастаяннай занятасці. Задума ў тым, што спецыяліст-практык разава прыязджае да групы студэнтаў.

Анастасія ўжо правяла некалькі такіх заняткаў і цяпер абмяркоўвае з універсітэтам магчымасць стварыць свой рэгулярны курс. Сама актывістка вучылася ў ЕГУ на праграме «Медыя і камунікацыя», але не скончыла.

«Асаблівасць добрай адукацыі ў тым, каб запрашаць практыкаў, якія проста цяпер на жывым полі эксперыментуюць з тым, пра што яны распавядаюць.

Таму вельмі шмат такіх гісторый, калі запрашаюць як лектара кагосьці, хто не мае высокай акадэмічнай ступені. Гэта абсалютна нармальная практыка. Мне здаецца, яна павінна быць нармальнай паўсюль, у тым ліку і ў Беларусі», — распавядае яна.

Настасся ў Дзяржаўным амстэрдамскім універсітэце. Фота: асабісты архіў гераіні

Гісторыя выкладання пачалася для Касцюговай з удзелу ў доктарскай працы студэнткі іншага галандскага ўніверсітэта — Дзяржаўнага амстэрдамскага (Vrije Universiteit Amsterdam). Тая дзяўчына пісала навуковую працу пра грамадскія рухі, і тыя, хто ўдзельнічаў у яе інтэрв’ю, выступалі на абароне дыплома.

Прамова Анастасіі спадабалася галандскаму прафесару, і ён запрасіў яе правесці лекцыі для сваіх студэнтаў.

«Прапаганда дэмакратычных каштоўнасцяў — усё тая ж прапаганда»

Са студэнтамі яна размаўляе аб стратэгічных камунікацыях — асабліва пра тое, як уладкаваны масавыя рухі і камунікацыя ў іх. Асобна на занятках яны разбіраюць прыклады постсавецкіх краін, у тым ліку Беларусі.

«У заходнім свеце «стратэгічная камунікацыя» — гэта тое, што выкарыстоўваюць, каб не казаць слова «прапаганда». Прыдумалі прыгожае словазлучэнне, якое гучыць больш нейтральна», — тлумачыць Касцюгова.

У нашым рэгіёне слова «прапаганда» сапсаванае, кажа яна. І звязана гэта перадусім са сталінскай і гітлераўскай палітыкай.

«Але ж прапаганда дэмакратычных каштоўнасцяў — усё тая ж прапаганда. Проста тут нібыта пра добрае, а там — пра дрэннае. Але гэта заўсёды, агулам, пра адно».

Анастасія ў Амстэрдамскім універсітэце. Фота: асабісты архіў гераіні

«Беларускія студэнты думалі, што будуць узнагароджаныя за сам факт старання»

Спецыялістка выкладае і для студэнтаў BICEB — школы эканомікі і бізнэсу ад даследчага цэнтра BEROC. Але там фокус яе лекцый — на камунікацыях у маркетынгу.

Яна адзначае, што беларускія студэнты ў Еўропе шмат у чым падобныя да галандскіх. У іх, кажа Анастасія, высокі ўзровень унутранай свабоды.

«Яны не баяцца задаваць пытанні, не баяцца здавацца неразумнымі, прасіць нейкай лішняй увагі да сябе. Яны проста думаюць пра тое, што ім як студэнтам трэба, і не саромеюцца патрабаваць гэтага ад свету».

Але розніца ёсць з тымі, хто вучыцца ў Беларусі. З імі Анастасія перасякалася на розных конкурсах. Тады ёй здалося, што яны вельмі працавітыя, але неканкурэнтаздольныя.

«Яны нібыта думалі, што будуць узнагароджаныя за сам факт старання. Было відаць, што яны пастараліся. Мне здаецца, гэта нейкае мысленне, якога не павінна быць у сучасных дзяцей, у беларускай адукацыі ў тым ліку — не за старанне ўзнагароджваецца чалавек. Гэта не так працуе. (…)

Яны — малайцы, што агулам дайшлі да нейкага конкурсу. Але яны проста не здолелі сябе праявіць на гэтым конкурсе».

Лекцыя ў Дзяржаўным амстэрдамскім універсітэце. Фота: асабісты архіў гераіні

«Не думаю, што ў дэмакратычных сілаў на сёння ўвогуле стаіць мэта захопліваць больш шырокую аўдыторыю»

Актывістка зараз кансультуе арганізацыі па выбудове камунікацыйнай стратэгіі. Па сваёй працы яна адзначае, што для беларускай аўдыторыі добра працуе пазітыўны, нацыянальна арыентаваны кантэнт. А палітычная тэма — калі яна ўраўнаважаная і разглядае пытанне з некалькіх бакоў.

«Я думаю, што гэта звязана з вялікай стомленасцю ад падзей, якія ніяк не дадаюць нейкага спакою, прадказальнасці».

Дэмакратычныя сілы Беларусі зараз, лічыць Анастасія, нармальна арганізоўваюць сваю камунікацыю, калі іх аўдыторыя — актывісты ў эміграцыі.

«А калі мэта — захопліваць больш шырокую аўдыторыю, у тым ліку не актывісцкую, а дэпалітызаваную, і ўжо тым больш аўдыторыю ў Беларусі, то тады памылак шмат. Але я не думаю, што такая мэта на сёння увогуле стаіць».

Разлічваць на эміграцыйны актыў можа быць карысна тады, калі хочацца палепшыць жыццё беларусаў за мяжой. На думку Анастасіі, у палітыка за мяжой застаецца два шляхі — станавіцца палітычным актывістам ці дамагацца вяртання дадому.

«Палітычны актывіст — гэта чалавек, які вельмі цікавіцца падзеямі ў краіне, спрабуе дасягнуць чагосьці рознымі спосабамі. У палітыка ёсць улада і рэсурс. (…) А калі яшчэ няма, ён за яе змагаецца і абяцае нешта людзям, якія гатовыя яго падтрымаць.

Мне здаецца, у нас цяпер склалася такая сітуацыя, што ў нас не адбываецца ніякай барацьбы за ўладу. Ніхто ж не змагаецца цяпер з рэжымам у Мінску за ўладу.

Але пры гэтым адбываецца як бы рэшткавы эфект… Як быццам бы барацьба за ўладу ёсць, як быццам хтосьці змагаецца насамрэч за крэсла ў Мінску. Хоць мне здаецца, што барацьба за ўладу ў Мінску адбываецца ўжо з Масквой, і не тымі сіламі».

Каментары7

  • Жарт нейкі
    23.05.2025
    Лектаркай бяз скончанай адукацыі нават, прасці госпадзі, ЕГУ, які ня скончынць немагчыма? Напэўна, гэта нейкія валанцёрскія курсы-стэндап у сталоўцы падчас абеду студэнтаў. Без PhD у Еўропе выкладаць у прыстойным месце нават разглядаць чалавека не будуць.
  • Старая гісторыя
    23.05.2025
    Дэмагог у літаральным перакладзе з грэцкай мовы гэта "вучыцель народу". Па аналогіі з педагогамі, каторыя "вучыцелі дзяцей".

    Дэмагог гэта быў важны і адказны чалавек у грэчаскім полісе. Публічна тлумачыў народу сэнс законаў, і чаму яны былі прынятыя. А таксама законапраектаў. А то потым жа народ нагаласуе на сваю голаву...

    Як жа не хапае сёння сапраўдных дэмагогаў!
  • А что, так можно было?
    23.05.2025
    Все беды от недоучек, посмотріте на Лукашэначку.

Цяпер чытаюць

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця53

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бразілія стала «фабрыкай шпіёнаў» для расійскіх разведчыкаў4

Праз тры месяцы пасля знікнення Мельнікавай КР выступіла з доўгачаканай заявай5

«Шкада Акадэмію». Коршунаў пра прызначэнне Караніка кіраўніком НАН10

Беларускі аналітык параўнаў словы Мерца са словамі Кенэдзі

Пяткевіч прыйшла да Лукашэнкі ў пінжаку люксавага амерыканскага брэнда36

Лукашэнка прызнаўся, што цяпер надта цяжка збыць беларускае масла10

Ці выпадкова падзенне агульначалавечага ўзроўню інтэлекту супала з распаўсюджваннем інтэрнэту?9

«А калі ў сажалку трапіць снарад?» Мясцовыя актывісты расказалі, як вядуць змаганне супраць фекальнай сажалкі пад Жодзінам1

У сейм Польшчы ўнеслі законапраект, які ўскладняе атрыманне грамадзянства. Ён можа закрануць многіх беларусаў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця53

Каханак Анжалікі Мельнікавай — агент беларускіх спецслужбаў з пашпартам прыкрыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць