Свет11

Італія прыпыніла ўдзел у праграме па закупцы амерыканскага ўзбраення для Украіны

Італія вырашыла часова спыніць свой удзел у праграме НАТА па закупцы амерыканскай зброі для Украіны. Як паведамляе Bloomberg, кіраўніцтва краіны тлумачыць гэта тым, што цяпер ідуць перамовы аб спыненні агню.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Міністр замежных спраў Італіі Антоніа Таяні заявіў: калі атрымаецца дамовіцца аб спыненні баявых дзеянняў, то патрэба ў новых пастаўках зброі знікне, а ў цэнтры ўвагі апынуцца гарантыі бяспекі для Кіева.

Такі падыход адрозніваецца ад пазіцыі еўрапейскай асацыяцыі ASD, якая заклікае краіны Еўропы працягваць нарошчваць вытворчасць узбраення незалежна ад ходу перамоў.

Bloomberg адзначае, што словы Таяні сведчаць: урад Джорджыі Мелоні карэктуе сваю стратэгію адносна Украіны на фоне абмежаваных рэсурсаў і рознагалоссяў ва ўрадавай кааліцыі.

Нягледзячы на заявы пра падтрымку Кіева, Італія стала першай еўрапейскай краінай, якая адкрыта сказала, што не хоча пастаўляць Украіне новую зброю ў перыяд перамоў аб спыненні агню.

Пры гэтым яшчэ ў кастрычніку Італія выказвала гатоўнасць далучыцца да праграмы НАТА PURL, якая была створаная пасля скарачэння амерыканскіх паставак і дазваляе саюзнікам закупляць зброю ЗША для Украіны.

Украіна тым часам паведамляе, што ёй патрэбна дадатковая зброя на суму 1 мільярд еўра на зімовы перыяд. Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ падкрэслівае: каля дзвюх трацін краін-саюзніц ужо ўдзельнічаюць у праграме, і ім варта выдзяляць не менш за 1 мільярда долараў штомесяц на закупку амерыканскай зброі для Украіны.

Каментары1

  • 1
    04.12.2025
    Ужо аднавілі

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць