Еўрапарламент прагаласаваў за павышэнне пошлін на ўгнаенні з Беларусі і Расіі
Праект рашэння быў падтрыманы 411 еўрадэпутатамі, 100 выказаліся супраць, паведаміў у Х журналіст Радыё Свабода Рыкард Ёзвяк.

Павышэнне пошлін на беларускія і расійскія ўгнаенні пачне дзейнічаць з 1 ліпеня. Раней гэты праект ужо быў ухвалены камітэтам Еўрапарламента.
Тады паведамлялася, што павышэнне будзе паступовым, і да 2028 года пошліны дасягнуць 430 еўра за тону.
Каментары