Усяго патроху1313

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне

Вікторыя працуе ў Мінску праграмісткай. Яна вядзе папулярны блог у тыктоку, на які падпісана 28,5 тысячы чалавек. Яе муж таксама працуе ў IT, яны гадуюць маленькую дачку. Нядаўна дзяўчына падзялілася, як у яе сям'і размяркоўваюць хатнія справы.

Скрыншот: @toritimi / Instagram

«Я зарабляю больш за 12 тысяч беларускіх рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне, — расказала ў тыктоку Вікторыя. — Я займаюся гатоўкай, праннем, прыборкай, па неабходнасці адказваю за закупку прадуктаў і ўсіх неабходных дробязяў, абслугоўваю ката і адказваю за распарадак дня маёй гадавалай дачкі.

Займаюся я гэтым не таму, што гэта жаночыя абавязкі, а таму, што я раблю гэта лепш, хутчэй і больш якасна».

Айцішніца кажа, што ў яе мужа, які, як і яна, працуе ў IT, таксама ёсць спіс таго, з чым ён па доме спраўляецца лепш. Але калі хтосьці не хоча займацца нейкімі справамі, ён можа дэлегаваць іх наёмнаму персаналу.

@toristashevskaya

♬ оригинальный звук - Программистка из Минска‍

«Нават калі мой муж зарабляў менш за мяне, я ўсё адно гатавала нам абаім, займалася праннем, прыборкай, закупкай прадуктаў.

Мне не складана гэта ўсё рабіць і мяне гэта не напружвае менавіта таму, што гэта не з'яўляецца маім абавязкам і я ў любы момант магу ад гэтага адмовіцца», — патлумачыла свой падыход дзяўчына.

Каментары13

  • Як тут не ўгадаць класічнае
    18.05.2025
    - А сусед усім кажа, што можа пяць разоў за ноч!
    - Дык і вы кажыце!..
  • bigos
    18.05.2025
    lead ios разработчик за 3.2k бакса в месяц ахахаххахахахах
  • Duet
    18.05.2025
    bigos, ну, сказочница.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі35

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я гэтага не дарую». У палітвязня, вывезенага ў Літву, знайшлі гепатыт С — напэўна, заразілі за кратамі3

З-за метэазондаў з Беларусі самалёт міністра замежных спраў Літвы і еўракамісара не адразу змог прызямліцца ў Вільні12

Што цяпер знаходзіцца на месцы клінікі «Новы зрок» у Мінску?4

Вызначылася пераможца конкурсу «Міс Сусвет — 2025»5

Былую супрацоўніцу Кангрэса ЗША абвінавацілі ў інсцэніроўцы нападу на саму сябе. Яна казала, што на жываце напісалі «шлюха Трампа»2

ЗША патрабуюць ад Украіны пагадзіцца на мірны план Уіткафа-Дзмітрыева да 27 лістапада4

«Былі сталінкі, хрушчоўкі, а цяпер будуць сямашкі». У цэнтры Гродна сабраліся рэстаўраваць Дом быту — праект не ўсе ацанілі20

Навукоўцы выявілі, што валоданне некалькімі мовамі запавольвае біялагічнае старэнне15

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі35

Ціханоўскі прапанаваў радыкальна перагледзець стратэгію для Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць