Нерухомасць

У адным будынку — спа, супермаркет і бізнэс-апартаменты. У «Мінск-Свеце» пабудуюць незвычайны дом

У квартале «Заходні» жылога комплексу «Мінск-Свет» узвядуць шматфункцыянальны комплекс, які аб'яднае пад адным дахам бізнэс-апартаменты, гандлёвы аб'ект і ФАК. Дом атрымае назву «Кантыненталь». Ужо заўтра забудоўшчык пачне афармляць дамовы долевага будаўніцтва, піша «Анлайнер».

Галоўная асаблівасць комплексу — там не будзе кватэр у звыклым разуменні. Замест іх — шматфункцыянальныя апартаменты. Гэта 374 памяшканні на другім-сёмым паверхах, якія можна выкарыстоўваць і для пражывання, і для вядзення бізнэсу. Сярод іх будуць і двухузроўневыя віп-варыянты з выхадам на тэрасу, якая размесціцца ў зоне эксплуатаванага даху.

Цэнтральны атрыум будынка — васьміпавярховы. Там размесцяцца зона рэцэпцыі, харчовы супермаркет і гіпермаркет будматэрыялаў, некалькі фуд-кортаў, фітнэс-цэнтр, боўлінг.

На цокальным паверсе запраектаваны фізкультурна-аздараўленчы комплекс з дарослым і дзіцячым басейнамі, джакузі і саўнамі.

У будынку прадугледжаны эксплуатаваны дах з зонамі адпачынку, дзіцячымі гульнявымі комплексамі, спартыўнымі пляцоўкамі з вулічнымі трэнажорамі. Там будуць выкарыстаныя элементы ландшафтнага дызайну, малыя архітэктурныя формы і розныя віды пакрыцця — ад каменнага брукавання для сухой ракі да глебавага субстрата для высадкі шматгадовых раслін.

На даху плануюць праводзіць сезонныя мерапрыемствы і нават усталяваць фуд-тракі.

Для аўтамабілістаў праектуюць шматузроўневы гараж-стаянку на 1620 машынамесцаў.

Калі пачнецца будаўніцтва «Кантыненталя», пакуль невядома. Аднак дамовы долевага будаўніцтва пачнуць заключаць ужо заўтра, на сайце bir.by ужо з'явіліся цэннікі.

Можна выбраць апартаменты рознай плошчы — ад 26 да 129 квадратных метраў. Усе памяшканні будуць здавацца ў фармаце опенспэйс, гэта значыць без перагародак. Дзяліць прастору на пакоі трэба будзе самому ўласніку.

Так, напрыклад, за апартаменты на другім паверсе памерам 26 квадратных метраў забудоўшчык просіць €39 585 па курсе. За 46 «квадратаў» на тым жа паверсе — €67 145 у эквіваленце. Апартаменты плошчай 126 «квадратаў» на трэцім узроўні абыдуцца ўжо ў €170 316 па курсе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ5

«Каля паловы ў чарзе ў ДАІ — расіяне». Расіяне ў чарговы раз ламануліся ў Беларусь па люксавыя машыны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым9

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць