Нерухомасць

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Каркас васьміпавярховага корпуса Мінскага анкацэнтра на пр. Незалежнасці, 64/10 практычна гатовы, паведаміў канал «Мінскстроя». 

Будаўнікі практычна завяршылі ўзвядзенне каркаса васьміпавярховага корпуса Мінскага анкалагічнага цэнтра, які размешчаны на праспекце Незалежнасці. Корпус разлічаны на 1000 наведванняў у змену і будзе аказваць амбулаторна-паліклінічную і кансультатыўна-дыягнастычную дапамогу.

Будаўнікі ўжо завяршылі асноўны каркас. Над уваходнай групай, дзе былі запраектаваны вялікія пралёты без калон, яны залілі спецыяльнае палегчанае кесоннае перакрыцце, якое падобна на пчаліныя соты. Гэта дапамагае паменшыць нагрузку на нясучыя сцены і фундаменты, паведамляе канал.

З маналіту яшчэ трэба будзе ўзвесці прыбудову да будынка з боку РНПЦ дзіцячай хірургіі, а таксама пераходную галерэю, якая звяжа новы корпус з тэрапеўтычным на ўзроўні другога паверха.

Зараз на аб'екце ідуць дахавыя і кладкавыя работы — корпус імкнуцца накрыць да зімы.

Пасля ўладкавання даху пачнецца мантаж вокнаў, а потым зойдуць тынкоўшчыкі.

У новым корпусе размесціцца некалькі кансультатыўна-паліклінічных аддзяленняў, аддзяленні прамянёвай, магнітна-рэзананснай і УГД-дыягностыкі.

На другім паверсе з'явіцца вялікая канферэнц-зала на 200 месцаў, зала для нарад і навучальныя аўдыторыі для кафедры анкалогіі БДМУ.

Уваход у будынак будзе арганізаваны з узроўню зямлі, што забяспечыць безбар'ернае асяроддзе.

Фасад будынка будзе камбінаваным з вітражамі, а інтэр'еры будуць выкананы ў светла-бэжавым адценні з акцэнтнымі сінімі ўстаўкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю12

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага4

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць