Усяго патроху22

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу

Дзяўчына паказала, як жыла ў цалкам празрыстай бурбалцы: «Чуваць толькі гукі дажджу і лісця». Але яе энтузіязм падзяляюць не ўсе: «Можа, маньяк за табой назірае».

Скрыншот відэа ў тыктоку

Адзін з самых незвычайных гатэляў Беларусі знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Мінска — недалёка ад Ракава. Нумароў (калі іх можна так назваць) усяго тры — і ўяўляюць сабой пакоі цалкам празрыстыя бурбалкі.

З аднаго боку, ты можаш бачыць усё навокал у любую пару года. З іншага — ты таксама жывеш быццам бы ўнутры акварыума. Стваральнікі запэўніваюць: хвалявацца няма праз што, бо знаходзяцца «бурбалкі» на прыватнай тэрыторыі, якая ахоўваецца. То-бок выпадковы чалавек на вас глядзець не прыйдзе. Але тыя, хто ўжо адпачыў у гатэлі Bubble, пішуць, што восенню і зімой усё ж можна пабачыць іншых турыстаў.

Унутры «бурбалак» ёсць вялікі ложак, кандыцыянер, мікрахвалёўка, чайнік, посуд, ручнікі ды разеткі. А вось унітаз у празрысты пакойчык па зразумелай прычыне ставіць не сталі. Туалет і душ (апошнім можна карыстацца выключна летам) знаходзяцца на вуліцы. Там жа прадугледжана зона барбекю, дзе можна гатаваць ежу.

Калі самастойна гатаваць няма жадання, то за пяць кіламетраў ёсць рэстаран, адкуль можна замовіць дастаўку.

З’явіўся гатэль Bubble яшчэ ў 2020 годзе, калі праз пандэмію каранавіруса краіны пазакрывалі межы, а беларусы пачалі шукаць варыянты цікава адпачыць на радзіме.

Два з трох «нумароў» — гэта сапраўдныя шары, якія неабходна перыядычна паддзімаць (для гэтага дыстанцыйна ўсталяваная адмысловая помпа і пракладзеныя паветраныя тросы). Шар мае дыяметр па падлозе 4,2 метра, яго вышыня — каля 3,5‑4 метраў. Трэці «нумар» зроблены з полікарбанату, таму мае сталую форму.

Гасцей гатэль можа прымаць да таго моманту, пакуль на вуліцы не будзе халадней за -10 градусаў. Пераначаваць тут каштуе 350 рублёў.

Пра свой адпачынак там у тыктоку распавяла беларуская блогерка Кацярына Цэхавая. Яна засталася ў захапленні:

— Калі знаходзішся ўнутры, поўнае адчуванне, быццам сферы няма і ты жывеш проста на прыродзе. Чуваць толькі гукі дажджу, лісця, а побач журчыць ручай. Унутры цёпла і ўтульна, ложак з падагрэвам.

@kat_tsehovaya Когда говорю «нужен отдых», я имею в виду вот такое: #отдыхнаприроде #отдыхвбеларуси #обзоротеля #bubblehotel ♬ original sound - kat_tsehovaya

Яе ролік набраў 285 тысяч праглядаў і больш за 10 тысяч лайкаў. А вось у каментарыях з'явіліся людзі, якія адпачывалі ў тых бурбалках, і не ўсе з іх засталіся задаволенымі.

«Не каштуе сваіх грошай, восенню холадна, душ далёка, туалет на вуліцы халодны, халадзільніка няма, тэлевізара таксама. Шчыра, выкінутыя грошы. За гэтую суму можна было арандаваць нармальны дом, мы былі засмучаныя, нават ноччу з’ехалі праз холад», — напісала адна дзяўчына.

«Атмасфера сапраўды крутая, былі ў маі. Але сваіх грошай не каштуе», — дадала іншая.

Нехта хвалюецца пра бяспеку і лічыць такі гатэль марай маньяка. Але большасць каментатараў у захапленні ад ідэі такога адпачынку.

Каментары2

  • Так
    13.11.2025
    і жывём у Беларусі.
  • Serge
    13.11.2025
    Пастаў празрысстую "цяпліцу" ў лесе ці на агародзе і жыві ў ёй. Будзе табе "бурбалка".

Цяпер чытаюць

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры проста пекла. Там ужо +35°C

У расійскім судзе беларус нецэнзурна назваў супрацоўніка ФСБ «тупым, неразвітым чалавекам». А пасля даказваў, што гэта ён пра сябе

Зладзіла дзень нараджэння для дарагога сабакі мальтыпу, марыць пра ўнукаў: як цяпер жыве Анжаліка Агурбаш4

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну17

У Беларусі ўжо +30°С

«Пачынаю разумець людзей, якія жывуць у турыстычных гарадах і не любяць заезджых». Што турыстычны бум прыносіць Гродну3

У цэнтры Мінска выставілі на продаж вядомы бар

«Не абавязаныя». Страхавая кампанія адмовіла беларусу ў падаўжэнні поліса пасля буйной выплаты5

Інстытут беларускае мовы запусціў незалежны «Корпус беларускіх тэкстаў», які збірае лексіку, якая не трапляе ў афіцыйныя базы праз цэнзуру2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць