Меркаванні117117

«Асану вы павінны пець не каланізатарам, а акупантам». Карпаў адказаў Святлане Алексіевіч

У інтэрв'ю El País нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч адказала на пытанне, як яна ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне? «Я супраць, але думаю, што гэта часовая з’ява, выкліканая адчаем, а не пастаянная тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі», — сказала пісьменніца. Стась Карпаў у фэйсбуку адказаў ёй. 

Нядаўна спадарыня Алексіевіч назвала сябе беларускай пісьменніцай, якая піша па-расейску, і выказалася супраць адмаўлення ад расейскай мовы ва Украіне, сказаўшы, што «мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі».

У такіх выпадках прынята казаць, што «я быў у лёгкай збянтэжанасці», але я не быў у збянтэжанасці, я быў у глыбокім ахеры, бо пытанне каланізацыяў і вынікаў каланізацыі — гэта не тая тэма, дзе можна дазволіць сабе спрашчэнні тыпу «ну неяк так і пох».

Я дазволю сабе выкласці для вас, спадарыня Святлана, нейкі каланізатарскі мінімум, які, можа быць, расплюшчыць вам вочы на некаторыя лагічныя нестыкоўкі ў вашай пазіцыі.

Па-першае, вам няблага было б ведаць, што Расея ніколі не каланізавала Беларусь і Украіну. Каланізацыя — гэта калі вы прыходзіце на чужую зямлю і ствараеце там свае паселішчы. На момант апошняга раздзела Рэчы Паспалітай у нас тут, ведаеце, паселішчаў хапала.

Рэч Паспалітую акупавалі і анексавалі. Так што асану вы павінны пець не каланізатарам, а акупантам.

Наогул, і з акупантамі ўсё няпроста. Манголы акупавалі Кітай, але перанялі ў кітайцаў прыблізна ўсё, што можна: грошы, падатковую сістэму, бюракратычную сістэму, друк і г.д. Кітайцы ім павінны выдаць грамату ў сувязі з гэтым?

Варвары, якія заваёўвалі рымскую імперыю, насіліся з манеткамі, як дзеці, і кляпалі ў сябе на радзіме аркі ў любым клапоўніку, а пасля іншыя варвары цэлую эпоху «адраджалі» тое, чаму яны дапамагалі знікаць.

Калі казаць пра чорную Афрыку, то клімат і геаграфія зрабілі стварэнне гарадской цывілізацыі ну… слаба магчымым. І зусім не таму, што чорныя — нейкія недастаткова разумныя сапіенсы. А проста таму, што там — ну вось такое жыццё. Маскіты, вільгаць, спёка і «сурса няма». Адпаведна, ваш спосаб выжывання ў гэтым рэгіёне — поўзаць вакол возера Чад з кволым сцімулам за сваёй кароўкай і цадзіць з яе кроў і малако. Такая цывілізацыя называецца пастаральнай.

Вялікае Княства Літоўскае, каб вы ведалі, не было першабытнай цывілізацыяй, а было часткай еўрапейскай сярэднявечнай. Гатовенькай.

Яно худа-бедна дало свету першы прававы акт, абсалютна адэкватную часу навуку і літаратуру. Мова Княства ў той час ужо істотна адрознівалася ад мовы Масковіі, а будучыя «прасвечаныя каланізатары» ў той жа час рубілі валюту сякерай, саджалі першадрукароў у ямы, лічылі тэатр д'яблавымі штучкамі і ні**я не ведалі пра магдэбургскае права.

Я разумею, што хочацца, як Вольга Карач, сказаць, што без Расеі ў нас не было б словаў «стаяк і унітаз». Але справа ў тым, што ўсе новыя словы і новыя сэнсы ў нашу культуру пранікалі не з Масковіі, а з якой-небудзь Германіі. А праз нас — ужо туды. У «цывілізацыю».

Вы моцна здзівіцеся, калі ўбачыце, у якіх аб'ёмах Масковія капіявала культуру і справаводства ВКЛ і колькі «ісконно-русскіх слов», кшталту блізкай вам «справядлівасці», яны прысвоілі з нашай «Афрыкі».

У 17‑м стагоддзі нашы будучыя «асветнікі» выразалі нашыя гарады «пад пень» і вывозілі ў Маскву нашых рамеснікаў, каб у 21‑м стагоддзі пісаць навуковыя працы, дзе «ох, пасматрыце-ка, скока граматных была в Маскве». Гуглім «Мяшчанская слабада» і цікавімся, з якога часу ў Маскве акаюць, а не окаюць (і нават дзекаюць і цекаюць).

Дарэчы, Польшча, якая ў выніку паглынула ВКЛ, зрабіла гэта таксама не таму, што збіралася насаджаць культуру вышэйшага парадку. Яна проста падкупіла эліту пэўнымі прывілеямі, і тагачасныя Святланы Алексіевіч радасна адмовіліся ад свайго на карысць чужога і пачалі тапіць за польскую мову. А ўсялякія ўмоўныя Стасі Карпавы ў роспачы страчылі свае «Прамовы Мялешкі» і шмыгалі носам. Дзялоў та.

Ну, Рэч Паспаліта абодвух народаў пражыла адносна нядоўга. Расійская імперыя, якая мела свайго прадстаўніка ў парламенце РП, па-першае, таксама ўмела ў перакупку спікераў, каб дзякуючы ліберум вета зрываць кожны першы сойм, а па-другое, мела сваіх сепараў у выглядзе Таргавіцкай Канфедэрацыі. Нічога, дарэчы, не нагадвае?

У выніку нашы дабрадзеі і асветнікі знішчылі гэтую дзяржаву і імгненна, калі вам цікава, запрыгонілі каля 2 млн беларускіх сялянаў.

Не ведаю, што вы лічыце цывілізацыяй, але на момант апошняга падзелу РП колькасць людзей (у адсотках), якія валодалі поўнымі правамі, была супаставіма з пострэвалюцыйнай Францыяй. У прасветленай Расеі гэты працэнт складаў прыблізна нуль.

На працягу наступных 100 з капейкамі гадоў перадавая расійская цывілізацыя адмаўляла і беларусам, і ўкраінцам у любой спробе самаідэнтыфікацыі і працягвала рабіць з нашых зямель хлеў, уцягнуўшы нас разам з лапцямі ў сусветную вайну, а пасля і ў рэвалюцыю.

Закончыўшыся як Расея 2.0, імперыя перасабралася і знішчыла ўсе спробы народаў, якія вырваліся знутры яе, на свае ўласныя дзяржавы. БНР, УНР, ГНР і дахера ўсялякіх іншых НР-аў былі гвалтам усунуты ў Расею 3.0, то бок СССР.

На працягу наступных 20 гадоў нашы папулярызатары навук і мастацтваў фізічна забівалі нацыянальныя эліты, рыхтуючы новы тып рускіх, якія называліся «савецкімі».

Пасля развалу Расіі 3.0, Расія 4.0 прапануе былым калоніям музыку ў выглядзе Шамана, літаратуру ў выглядзе Прылепіна і навуку ў выглядзе Мядзінскага.

Дарэчы, паважаная Святлана Аляксандраўна, вас яны ўсё ж лічаць расейскай пісьменніцай, і яшчэ нядаўна вы не адмаўляліся. Што здарылася?

За нежаданне размаўляць па-руску Расея скідвае бомбы на дзіцячыя садкі і адначасова запрашае ўсіх у свае шырокія абдымкі.

Хочацца спытаць, у які момант і да якой цывілізацыі нас за ручку прывялі ўсе гэтыя добрыя людзі? Ва Украіне, я так разумею, майдан быў супраць цывілізацыі, а антымайдан — за? У Беларусі ў 20-м, верагодна, цывілізацыя перамагла лудзітаў і рэтраградаў? Ну і рэтраграды, відавочна, пазвальвалі ў вялікай ступені — у ваш бок на адсталы Захад?

За апошнія гады дзякуючы вялікай расейскай культуры (асаблівая падзяка расейскай мове) мы далучыліся да паняццяў: камп’ютар, фармакалогія, інтэрнэт, мабільны тэлефон, квантавая механіка, дэмакратыя, канстытуцыя, гуманнасць і многіх іншых класных словаў, пра якія ні**я не ведаюць тыя, хто не дацягнуўся да расейскай «цыцы-ваўчыцы», і асабліва цвёрда не ведаюць на Захадзе.

Усё так.

«Мы живем в самой прекрасной стране на свете, а все остальные страны нам завидуют», Святлана Аляксандраўна.

Каментары117

  • МОВА - БЕЛАРУСЬ- НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ-ВЕРА БАЦЬКОЎ
    10.11.2025
    Дзякуй, спадар Стась Карпаў. Трэба ставіць на месца гэтую сталую калябарантку маскоўскага імперыялізму.
  • Илья
    10.11.2025
    Светлану Алексиевич знаю! А кто такой Карпов и почему его мнение важно?
  • Каментатар
    10.11.2025
    Хочацца толькі дадаць, што сучасная расейская "цывілізацыя" ўсё больш зацягвае нас у ізаляцыю ад сапраўды цывілізаваных краін.

Цяпер чытаюць

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пара зарэгістравала свой шлюб у касцюмах Дзеда Мароза і Снягуркі3

У цэнтры Мінска зноў выстраілася вялізная чарга. Па што гэтым разам?10

Мінабароны Расіі толькі праз два дні пасля заявы пра атаку дронаў на пуцінскую рэзідэнцыю нешта пра яе расказала1

У Фінскім заліве зноў пашкодзілі кабель, які звязвае Фінляндыю і Эстонію2

Што паглядзець у навагоднюю ноч? Альтэрнатыўная праграма перадач на YouTube11

Вось так выглядае пентхаўс за $1 000 000 каля плошчы Перамогі ў Мінску13

Сярод «экстрэмістаў», якіх Лукашэнка памілаваў пад Новы год, ёсць і хатнія хімікі1

Вялікае рабаванне банка ў Германіі. Як злачынцы скарысталі Каляды і абчысцілі амаль усе ячэйкі3

Выйшаў з начнога клуба і знік. У Мінску пятыя суткі шукаюць хлопца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай9

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін жывы. Яго смерць была інсцэніроўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць