З Беларусі выехаў 21-гадовы Аляксей Мазука, якога ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»
Аляксея Мазуку асудзілі за «заклікі да санкцый».

Аляксей Мазука. Фота з ягонага фэйсбуку
Кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак паведаміў, што яны дапамаглі хлопцу пакінуць Беларусь.
Мінчуку Аляксею Мазуку 21 год. Дата яго затрымання была невядомая, але адбылося гэта, хутчэй за ўсё, у 2024 годзе.
Суд над Аляксеем адбыўся 15 ліпеня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе. Яго вінавацілі ў «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Імаверна, справа ў яго каментарах у тэлеграме. Хлопцу пагражала ад 4 да 12 гадоў калоніі. Прысуд невядомы.
Судзіла Мазуку суддзя Алена Ананіч, якая раней асудзіла шмат вядомых палітвязняў на вялікія тэрміны.
Хлопца ўнеслі таксама ў спіс «тэрарыстаў».
Каментары