Свет

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Сем краін Еўрапейскага cаюза выказалі занепакоенасць фінансавымі і палітычнымі наступствамі прызнання каталонскай мовы адной з афіцыйных моў ЕС. Такое прызнанне стала б прэцэдэнтам, калі афіцыйнай мовай ЕС стае не дзяржаўная мова ўсёй краіны.

Председатель правительства Педро Санчес (слева) и кандидат от PSC Сальвадор Илья (справа) President of the Government, Pedro Sanchez (left), and the PSC candidate, Salvador Illa (right) Прэзідэнт урада Іспаніі Педра Санчэс (злева) і кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Каталоніі (PSC) Сальвадор Іля (справа)
Прэм'ер Іспаніі Педра Санчэс (злева) і кандыдат ад Сацыялістычнай партыі Каталоніі (PSC) Сальвадор Ілья (справа) падчас перадвыбарчага мітынгу PSC, 9 мая 2024 года. Фота: Europa Press News / Getty Images

Як піша Politico.eu, у Еўрапейскім саюзе ўзнікла спрэчка вакол моўнай палітыкі. Іспанія дабіваецца, каб каталонская, галісійская і баскская мовы атрымалі афіцыйны статус у структурах ЕС. Гэта было абяцанне лідара іспанскіх сацыялістаў Педра Санчэса ўзамен за падтрымку каталонскімі дэпутатамі яго ўрада меншасці. Аднак просьба Мадрыда сутыкнулася з сур’ёзным супрацівам.

У 2023 годзе, у абмен на галасы дэпутатаў-каталонцаў, неабходную для атрымання вотуму даверу, прэм’ер Санчэс заключыў складаную палітычную дамову. Паводле яе, Іспанія абавязалася прасоўваць прызнанне каталонскай, бакскай і галісійскай у якасці афіцыйных моваў Еўрасаюза. Аднак для таго каб гэтая ініцыятыва ўступіла ў сілу, патрэбная аднагалосная падтрымка ўсіх 27 краін-членаў ЕС.

На наступным тыдні Іспанія плануе вынесці гэтае пытанне на галасаванне ў Радзе агульных пытанняў — органе, які рыхтуе рэгулярныя сустрэчы кіраўнікоў краін ЕС у Брусэлі. Аднак, як сведчаць дакументы з сустрэчы пастаянных прадстаўнікоў краін-членаў ЕС, якімі валодае Politico, у Брусэлі пануе скептыцызм і адсутнічае кансэнсус.

Бельгія, Кіпр, Партугалія, Нідэрланды, Румынія і Славакія падтрымалі прапанову Іспаніі, Харватыя, Чэхія, Фінляндыя, Францыя, Германія і Швецыя падтрымалі патрабаванне Італіі спачатку «вызначыць кошт і юрыдычныя наступствы» такой змены.

Мадрыд паабяцаў узяць на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з перакладам і дакументацыяй, калі новыя мовы будуць прызнаныя за афіцыйныя. Але недавер застаецца: шэраг краін сумняваецца, што Іспанія будзе гатовая фінансаваць гэта доўгатэрмінова, асабліва з улікам таго, што няўстойлівы ўрад Санчэса яшчэ не правёў праз картэсы дзяржаўны бюджэт і знаходзіцца пад ціскам з боку НАТА адносна павелічэння выдаткаў на абарону.

Дадатковы фактар напружання — пагрозы з боку каталонскіх саюзнікаў у парламенце. Каталонская правацэнтрысцкая партыя Junts, чыя падтрымка неабходная, каб урад сацыялістаў устаяў, адкрыта выказвае незадаволенасць зацяжкай. Іх абурае, што дамоўленасці адносна моваў дагэтуль не выкананыя. Калі справа не зрушыцца з месца, гэта можа прывесці да новага палітычнага крызісу ў Мадрыдзе.

Іспанскі ўрад адмовіўся каментаваць сітуацыю для Politico, а прадстаўнікі Junts не пажадалі абмяркоўваць яе публічна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?2

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Усе навіны →
Усе навіны

На мінскім пляжы за крадзяжы затрымалі юных «фокуснікаў»1

Закаханы ў беларускую мову матэматык і святар, які вывучыў англійскую па дэтэктывах Агаты Крысці. 100 гадоў Аляксандру Надсану6

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы7

У Польшчы беларуска здымала грошы ў банкамаце, а яе раптам акружылі трое мужчын8

ЗША шукаюць патэнцыйнага новага лідара для Кубы накшталт Дэлсі Радрыгес1

«Польшча квітнет лаціною, Літва квітнет русчызною». Патрыятычны шэдэўр XVII стагоддзя аказаўся расійскай падробкай ХІХ-га48

Іспанія ўводзіць памежны кантроль з Італіяй3

Украінскія дроны ўдарылі па Сызранскім НПЗ

Расія ўначы ўдарыла па Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?2

Дарафеева захапляецца Грэцыяй, а Лебедзева лашчыць капібар у Тайландзе. Дзе адпачываюць лукашэнкаўскія зоркі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць