У Брэсце зладзілі спаборніцтва па стральбе сярод губернатараў. Пераможца прагназаваны
31 мая падчас збораў «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы», якія сёлета праходзяць у Брэсце, зладзілі спаборніцтвы сярод прызначаных Лукашэнкам кіраўнікоў абласцей. Сярод іншага былі і практыкаванні па стральбе з пісталета ТТ.

Юрый Караеў
Няма нічога дзіўнага, што ў гэтай дысцыпліне перамог старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў, які большую частку сваёй кар'еры зрабіў у войску і міліцыі — доўгі час быў камандуючым унутраных войскаў, а ў 2019-2020 гадах — міністрам унутраных спраў.
Праўда, ранейшы цывільны кіраўнік Гродзеншчыны Уладзімір Каранік страляў таксама няблага: ён перамагаў на гэтых спаборніцтваў тры гады запар да таго.
Каментары