Грамадства1212

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам

Мінскі таксіст зняў і выклаў у тыктоку пахаванне на Паўночных могілках у Брэсце. Па ягоных словах, там шмат новых магіл, а капаюць іх экскаватарам — і закопваюць гэтак жа сама. Мужчына папрасіў «дзяржорганы Беларусі» забараніць такі спосаб пахавання, піша «Люстэрка».

Магілы на Паўночных могілках у Брэсце, 24 мая 2025 года. Скрыншот: tiktok.com/@rvatyk 

Па словах аўтара відэа, ролік быў зняты 24 мая на брэсцкіх Паўночных могілках, дзе мужчына звярнуў увагу на мноства свежых магіл. Але незадаволены ён перш за ўсё спосабам пахавання.

@rvatyk

♬ оригинальный звук - Rvatik

«Паважаныя дзяржорганы Беларусі. Забараніце, калі ласка, закопваць людзей экскаватарамі, трактарамі на могілках. Таму што гэта не па-чалавечы», — заявіў аўтар, дадаўшы, што раней, калі ён рос у вёсцы, «выкопвалі самі людзі магілку і закопвалі потым».

«Я разумею, што смяротнасць вельмі вялікая цяпер. Вунь, з рытуальшчыкамі гаварыў — смяротнасць ідзе ад 35 і да 55 гадоў, мруць людзі.

Зразумела, што вельмі шмат паміраюць. Але, прабачце вы мяне, гэтымі трактарамі-экскаватарамі закопваць людзей — гэта не па-чалавечы, не па-хрысціянску, мне здаецца», — лічыць блогер.

Экскаватар-пагрузчык на Паўночных могілках у Брэсце, 24 мая 2025 года. Скрыншот: tiktok.com/@rvatyk

Мужчына прапанаваў унесці ў закон аб пахаванні і пахавальнай справе забарону на выкарыстанне экскаватараў, пагрузчыкаў і трактароў пры пахаванні людзей.

«Экскаватарам выкопвалі і закопвалі! Труну паклалі, мы па тры разы пясочкам сыпанулі рукамі, а потым экскаватар закапаў», — напісаў аўтар пад ролікам.

За суткі ягонае відэа набрала больш за 40 тысяч праглядаў і звыш 130 каментароў, сярод іх такія:

«Экскаватарам выкопваюць яму, але закопваюць рыдлёўкамі. Ні разу не бачылі так, як вы кажаце».

«Я, напэўна, не ў той Беларусі жыву? Хавалі маму — усё капалі ўручную».

«А дзе закопваюць трактарамі?» — «У Брэсце. Мы нядаўна хавалі сяброўку маладую, ад анкалогіі памерла. Гэта быў жах, кінулі па тры жмені зямлі на труну, а потым яе бульдозерам закопвалі. І так усіх, уяўляеце, усіх, бульдозерам. 40 дзён прайшло, а я ўсё яшчэ ў шоку».

«Што заказвае заказчык. У нас у Мінскай [вобласці] не закопваюць трактарамі. Сцелюць матэрыял спецыяльны. На яго выкапаную зямлю. Ёй жа і засыпаюць. Траўка побач застаецца чыстая. Рукамыйнікі і папяровыя ручнікі ў рытуальшчыкаў абавязкова. Людзі рукі мыюць пасля кідання зямлі».

«Калі шчыра, здзіўленая, што гэта Беларусь».

Каментары12

  • Ўті
    02.06.2025
    Мы жывем ў вялікую эпоху. Нашыя дзяды самі збудавалі заводы. І цяпер на спадчыне індустрыялізацыі мы даем усім рады. Таму, нат калі вы кажаце "усё я панімаю, але зрабіце ...", зняважаюцца высілкі нашых продкаў. Час калі трэба было рабіць усё рукамі назаўжды мінуў.
    Экскаватар зробіць хутчэй і акуратнай.
  • Імя
    02.06.2025
    Прабачце, але ня думаю, што аўтар відэа сам бы хацеў з рыдлёўкаю гарбаціцца. Хоць і дзіка пакулб што выглядае, але будзьма шчырымі — навошта ўскладняць і так цяжкое?
  • Мясцовы
    02.06.2025
    Сам бы взял лопату и закопал. Почему все хотят других припахать?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

Літоўскі дэпутат: Няма ніякіх прыкмет таго, што Расія ці Беларусь могуць напасці на краіны НАТА ў 2025-м5

Памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў заехаць у Беларусь з ануляваным грэцкім пашпартам

Кампанію, якая развівае гульню «Свет танкаў», прызналі ў Расіі «экстрэмісцкай»3

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка4

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя7

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць