Свет11

Паваротны момант у грамадзянскай вайне ў Судане: урадавыя войскі занялі прэзідэнцкі палац

Суданская армія ўзяла пад кантроль прэзідэнцкі палац у Хартуме, які дагэтуль знаходзіўся ў руках Сіл хуткай падтрымкі — ваенізаванага фармавання, з якім яна ўжо амаль два гады вядзе крывавую грамадзянскую вайну, піша Бі-бі-сі.

Скрыншот відэа Бі-бі-сі

Салдаты радуюцца перамозе, размахваюць зброяй і становяцца на калені для малітвы. Верагодна, армія вяртае сабе кантроль над суданскай сталіцай, з якой яе выцяснілі Сілы хуткай падтрымкі амаль два гады таму.

Афіцыйны прадстаўнік арміі Набіль Абдала заявіў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання, што вайскоўцы занялі палац і міністэрствы ў цэнтры Хартума.

«Нашы сілы цалкам знішчылі баевікоў і тэхніку праціўніка, а таксама захапілі вялікую колькасць зброі і рыштунку», — дадаў Абдала. Ён паабяцаў, што армія будзе змагацца «да поўнай перамогі».

Сілы хуткай падтрымкі пакуль устрымліваюцца ад каментарыяў. У Хартуме амаль два гады ідуць жорсткія баі — з пачатку крывавай грамадзянскай вайны, якая раскалола краіну.

Пасля звяржэння амаль 30-гадовага прэзідэнцтва Амара аль-Башыра ў 2021 годзе Суданам кіравала ваенная хунта. Аднак неўзабаве пачаўся канфлікт паміж двума генераламі — Абдэлем Фатахам аль-Бурханам, галоўнакамандуючым узброенымі сіламі і фактычным кіраўніком краіны, і яго намеснікам — камандуючым Сіл хуткай падтрымкі генералам Махамедам Хамданам Дагала, вядомым таксама як Хеметы. Канфлікт вясной 2023 года перарос у паўнавартасную вайну.

З пачатку баявых дзеянняў Сілы хуткай падтрымкі кантралявалі большую частку сталіцы і заходнія рэгіёны Судана. Вяртанне Хартума стане вялізнай перамогай для суданскай арміі і паваротным пунктам у супрацьстаянні. У апошнія тыдні армія дабілася поспехаў і ў цэнтральных рэгіёнах краіны.

У чацвер сведкі паведамлялі пра выбухі ў выніку атак дронаў і авіяўдараў каля Рэспубліканскага палаца. У суботу Хеметы ў відэазвароце паабяцаў абараняць прэзідэнцкі палац і прылеглыя тэрыторыі, якія кантралююць яго войскі, і прыгразіў новымі нападамі ў шэрагу гарадоў на поўначы краіны.

Паводле даных ААН, вайна ў Судане стала прычынай найбуйнейшага гуманітарнага крызісу ў свеце. Абодва бакі абвінавачваюцца ў масавых парушэннях правоў чалавека. Спробы мірнага ўрэгулявання неаднаразова цярпелі няўдачу, бо ні адзін з бакоў не хацеў саступаць у барацьбе за кантроль над стратэгічнымі тэрыторыямі.

Супраць Сіл хуткай падтрымкі былі ўведзены санкцыі ЗША, Вашынгтон абвінаваціў іх у генацыдзе.

Яшчэ да пачатку грамадзянскай вайны Хеметы наладжваў кантакты з Расіяй — вядома, што ён ездзіў у Маскву, дзе сустракаўся з чыноўнікамі, у тым ліку з міністрам замежных спраў Сяргеем Лаўровым і сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым. CNN паведамляў пра сувязі Хеметы з ПВК «Вагнер», аднак Яўген Прыгожын гэтыя звесткі адмаўляў.

У лютым 2025 года стала вядома, што Расія і ўрад Судана дамовіліся пра будаўніцтва ў краіне расійскай ваенна-марской базы.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    22.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Ваўкавыскам перакулілася машына хуткай дапамогі: пацярпелі медыкі і пацыент2

Эндзі Бёрнэм заявіў пра непахісную і рашучую падтрымку Украіны5

Таццяна Буланава здала гісторыю Беларусі на восем балаў4

Сталі вядомыя магчымыя супернікі беларускіх клубаў у трэцім раўндзе Лігі канферэнцый

Азіяцкі жук-забойца прайшоў праз Расію і Украіну да Еўропы. Яго ўжо выявілі ў Беларусі — пад ударам ясені7

У Мінску прадаюцца ягады па 150 рублёў за кілаграм1

Пад Бабруйскам раніцай заўважылі смерч1

Прэзідэнтам Венгрыі можа стаць вядомая шахматыстка Юдзіт Полгар6

Украінскае выданне патлумачыла сутнасць прэтэнзій да галоўнакамандуючага Сырскага13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць